У Мінску ўшанавалі памяць Максіма Багдановіча. 21.by

У Мінску ўшанавалі памяць Максіма Багдановіча

09.12.2012 18:14 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Мінску ўшанавалі памяць Максіма Багдановіча

TUT.BY
121 год таму нарадзіўся вялікі беларускі паэт, публіціст, перакладчык Максім Багдановіч.

9 снежня ў Мінску прайшоў мітынг у гонар памяці паэта. Каб пакласці кветкі каля помніка Багдановічу прыйшлі навучэнцы школ, Сувораўскага вучылішча, літаратурныя дзеячы, працаўнікі музея М.Багдановіча, а таксама нашчадкі паэта.

Максім Багдановіч з'яўляецца адным з утваральнікаў сучаснай беларускай мовы. Багдановіч выступаў як крытык і гісторык літаратуры. Распачынальнік традыцыі беларускага мастацкага перакладу.

"Места" з адзінага прыжыццёвага зборніка паэта "Вянок" з'яўляецца першым узорам урбаністычнай лірыкі ў новай беларускай паэзіі.

Спадчына Максіма Багдановіча ўвайшла ў залаты фонд беларускай культуры.


































 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
121 год таму нарадзіўся вялікі беларускі паэт, публіціст, перакладчык Максім Багдановіч.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика