Источник материала:
Вітольд Малютка з Валожыншчыны вучыў ткаць ручнікі
Сюды прыехала больш за сотню майстроў: з Мядзельшчыны і Пастаўшчыны, Валожыншчыны і Астравеччыны, Мінска ды Іўя і іншых куткоў Беларусі.
На свяце можна было пабачыць і набыць разнастайныя вырабы: ад малюсенькіх гліняных свістулек да драўлянай мэблі.
Народныя ўмельцы паказалі майстар-класы па ганчарстве, разьбе па дрэве, ткацтве.
Аж да вечара гучалі выступленні самадзейных артыстаў.
Алесь ВЫСОЦКІ.