У Калінкавічах прайшоў занальны тур VI абласнога конкурсу выканаўцаў народна-бытавых танцаў (фота, відэа). 21.by

У Калінкавічах прайшоў занальны тур VI абласнога конкурсу выканаўцаў народна-бытавых танцаў (фота, відэа)

15.11.2013 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У конкурсе прынялі ўдзел дзіцяча-юнацкія танцавальные пары, рабочая моладзь, культасветработнікі, носьбіты танцавальнага фальклору з дзесяці раёнаў палескага рэгіёна. Спаборніцтва вялося ў шасці ўзроставых групах — ад навучэнцаў трэціх класаў да ўдзельнікаў сталага ўзросту. 84-гадовы Якаў Чарняк з Калінкавіцкага раёна і 76-гадовая Аляксандра Гойчык не занялі прызавога месца, але самааддана танчылі польку, карапет, матлот, нарэчаньку.

Шмат танцаў пакінулі нам ў спадчыну нашы продкі. А якія арыгінальныя назвы яны маюць: лявоніха, картузэ, мальвіна, какетка, заенец, кракавяк, падэспань. Нягледзячы на тое, што многія з іх пазычаны ў суседніх народаў, кожны мае рэгіянальную лакальную адметнасць. Такія конкурсы і праводзяцца, каб захаваць, пераняць, папулярызаваць народныя танцы.

У склад журы конкурсу, які праводзіцца абласным цэнтрам народнай творчасці, увайшлі вядомые харэографы — Мікалай Дубінін, Валянціна Пранічнікава, Аляксандр Бялоцкі, Аляксандр Аляксандраў, вядучы метадыст цэнтра Марына Тараканава. Пераможцамі занальнага марафона сталі Паліна Шоба і Раман Усенка (Калінкавічы), Вікторыя Маерчык і Уладзіслаў Каліна (Капаткевічы), Таццяна Дзеяк і Аляксандр Анішчанка (Парычы), Ганна Катлярчук і Міхаіл Тачыла (Жыткавіцкі раён), а таксама дзве пары з Акцябрскага — Ульяна Кругаль і Уладзімір Ярмоленка, Валерыя Ляпко і Ілья Дайнека. На працягу ўсяго спаборніцтва ўдзельнікам акампаніравалі музыкі з ансамбля «Лявоніха» Капаткевіцкага Дома культуры.

Другі занальны тур пройдзе 16 лістапада ў гарадскім пасёлку Уваравічы Буда-Кашалёўскага раёна.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У конкурсе прынялі ўдзел дзіцяча-юнацкія танцавальные пары, рабочая моладзь, культасветработнікі, носьбіты танцавальнага фальклору з дзесяці раёнаў палескага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика