Даўжэй за стагоддзе жыццё герояў. 21.by

Даўжэй за стагоддзе жыццё герояў

28.11.2013 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь адбылася прэзентацыя кнігі члена Саюза пісьменнікаў Беларусі і Расіі Вячаслава БАНДАРЭНКІ (на здымку) «Героі Першай сусветнай», якая выдадзена прэстыжным маскоўскім выдавецтвам «Маладая гвардыя». Гэта не першая спроба аўтара данесці да сучасніка найбольш яркія старонкі і вобразы ўдзельнікаў Першай сусветнай вайны. Некалькі гадоў таму ўжо выйшаў яго твор «Страчаныя перамогі Расійскай імперыі» аб знакавых баявых аперацыях рускай арміі на заходніх межах Радзімы.

Новая праца аўтара таксама важкая літаратурная падзея — набліжаецца стагоддзе пачатку Першай сусветнай вайны, адной з самых кровапралітных баталій у гісторыі XX стагоддзя.

Як распавёў Вячаслаў Бандарэнка, кніга пра герояў Першай сусветнай — даніна памяці тым, хто да канца выканаў свой грамадзянскі абавязак на франтах, самааддана працаваў у тыле, многім тысячам жыхароў заходніх межаў Расійскай імперыі, якія пазбавіліся прытулку і сталі бежанцамі, і г.д.

У нарысах прадстаўлены розныя па чыне людзі з неардынарнымі, але аднолькава трагічнымі лесамі.

Да прыкладу, генералы Аляксей Брусілаў і Лаўр Кар-нілаў, данскі казак Казьма Кручкоў, партрэт якога красаваўся на многіх плакатах і лістоўках таго часу. Бясстрашны казак з таварышамі ў баі на прускай тэрыторыі адзін знішчыў 11 нямецкіх салдат, але пры гэтым і сам быў паранены ажно 16 разоў. Камандуючы арміяй па тэлеграфе па-віншаваў адважнага казака з узнагародай Георгіеўскім крыжам. Лёс распарадзіўся так, што ў час Грамадзянскай вайны Кручкоў стаў пад сцягі Белай гвардыі і ў адным з баёў быў смяротна паранены.

Як заўважыў Вячаслаў Бандарэнка, лёсы герояў кнігі цесна перапляліся з гісторыяй нашай рэспублікі. Да прыкладу, генерал Міхаіл Аляксееў маладым афіцэрам адправіўся з Віцебска вызваляць Балгарыю, затым вярнуўся ў Беларусь. Яго асоба набыла шырокую вядомасць у час службы ў Магілёве ў Стаўцы Вярхоўнага галоўнакамандуючага.

У кнізе таксама прадстаўлены знакаміты рускі лётчык Аляксандр Казакоў, які збіў 17 самалётаў ворага, але пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года лёс яго аказаўся трагічным — ён загінуў у авіякатастрофе, па адной з версій, такім чынам скончыўшы жыццё самагубствам.

Або сястра міласэрнасці Рыма Іванова, 21-гадовая дзяўчына, якая ў час бою павяла салдат у атаку, але сама, на жаль, загінула пад варожымі кулямі. Гэты эпізод адбыўся непадалёк ад Пінска.

— Самае сумнае, — кажа Вячаслаў Бандарэнка, — што пра гэтых герояў і іх подзвігі пасля 1917-га і ў наступныя гады ўжо ніхто і не ўспамінаў. Мы рэдка расказваем пра іх зараз, не ўскладаем да манументаў у гонар гэтых людзей кветкі, не запальваем Вечны агонь.

Гісторыю Першай сусветнай, якая пракацілася па тэрыторыі Беларусі, варта разглядаць і ў агульнаеўрапейскім кантэксце — у рускай арміі служылі прадстаўнікі ўсіх народаў, якія насялялі імперыю. На Заходнім фронце побач з рускімі і беларусамі змагаліся балгары і палякі, у Бабруйску, дарэчы, захавалася магіла чэшскіх воінаў-стралкоў.

Як адзначыў у ходзе прэзентацыі кнігі старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец, памятаць пра герояў той далёкай вайны, многія з якіх былі беларусамі — святая справа. Праца Вячаслава Бандарэнкі — адзін з першых крокаў на шляху ўваскрашэння нашай вялікай гісторыі, таксама гісторыі жудаснай вайны, якая забрала жыцці больш за 10 млн. чалавек.

Вельмі важна аднаўляць гісторыю па крупінках, каб яе не перараблялі потым кожны пад свой кан’юнктурны інтарэс. Гегемонія слова, а не сілы, на думку мэтра славянскай літаратуры Мікалая Чаргінца, дазволіць пазбегнуць фальсіфікацый на тэму Першай сусветнай вайны. Сёння няма больш важнай задачы для пісьменніка, чым захаванне гістарычнай праўды.

— Шэраг гадоў, — кажа Мікалай Іванавіч, — я прадстаўляў нашу краіну ў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый і магу засведчыць: сярэднестатыстычны амерыканец не мае ніякага ўяўлення аб тым, дзе знахо-дзіцца незалежная краіна Беларусь. На пытанне: «Хто перамог у Другой сусветнай вайне?» — яны ўпэўнена адкажуць: Амерыка. Японцы вам могуць сказаць, што атамныя бомбы на Хірасіму і Нагасакі скінула Расія.

Дзякуючы ініцыятыве беларускага боку сумесна з расійскімі калегамі мы ўтварылі пісьменніцкую арганізацыю Саюзнай дзяржавы. Нам ёсць пра што сказаць, не толькі пра ўмацаванне саюзніцкіх адносін, але таксама пра агульную гісторыю, якая аб’ядноў-вае нашы народы трагічнымі падзеямі сусветных і айчынных войнаў.

Саюз пiсьменнiкаў узнагародзіў Вячаслава Бандарэнку медалём «За значны ўклад у літаратуру».

Сяргей Мусіенка, кіраўнік Аналітычнага цэнтра ЕсооМ , член Савета Аналітычнай асацыяцыі АДКБ:

— Кніга Вячаслава Бандарэнкі «Героі Першай сусветнай» падахвочвае нас да адраджэння памяці аб лёсавызначальных падзеях і людзях, якія на доўгія дзесяцігоддзі былі выкраслены са свядомасці нашчадкаў.

Гэта ўжо векавая гісторыя, яны былі такія ж абаронцы зямлі беларускай, як і тыя, хто адстойваў нашу незалежнасць у барацьбе з германскім нацызмам. Напярэдадні стагоддзя пачатку Першай сусветнай, як ніколі раней, з’явілася нагода ўспомніць пра іх. Прыемна, што Расія таксама ўзгадала пра сваіх герояў, якія паляглі на палях Першай сусветнай, у выніку пошукавых работ знаходзяцца невядомыя пахаванні, а наша пакаленне даведваецца аб імёнах герояў. Мы павінны найбольш дакладна аднавіць гісторыю сваёй краіны, тады ў нас з’явяцца ўсе падставы ёй ганарыцца, будуць ганарыцца і нашы нашчадкі.

Фота: БЕЛТА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мінску адбылася прэзентацыя кнігі «Героі Першай сусветнай»
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика