Блісне сонцам воля. 21.by

Блісне сонцам воля

10.06.2014 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Гэтую песню вельмі любіў Васіль Быкаў. Яе да гэтага часу ці то залічваюць да народных, ці то пазначаюць у якасці аўтараў Рыгора Пукста і Канстанціна Паплаўскага, апрацоўшчыкаў. Ёсць версія, што музыку да верша Янкі Купалы «Шумныя бярозы» напісаў Уладзімір Тарэўскі. Верагодна, што песня апошняга прыжылася ў народзе, а Пукст, як і пазначана ў даведніках, запісаў яе ў ходзе экспедыцыі на Гомельшчыну, не ведаючы імя сапраўднага аўтара. Трэба адзначыць, што мелодыя даволі складаная, не кожнаму спеваку па сілах. Адметна яна гучыць у выкананні «Песняроў». Паслухайце пры выпадку, і ваша сэрца зашчыміць...

Сам верш напісаны напачатку мінулага стагоддзя, друкуецца ў скарачэнні.

Шумныя бярозы

Пабяліў мароз.

Хацеў бы я плакаць,

Дый не маю слёз.

Хацеў бы я пеці

Аб сваёй бядзе,

Дый мне сэрца ные,

Песенька не йдзе.

Хацеў бы, каб доля

У хатцы жыла,

Каб з бурлівай рэчкай

Нядоля сплыла.

Хацеў бы, каб воля

Гуляла са мной,

Каб сонейка грэла,

Як грэе вясной.

Але, Божа мілы!

Долі не відаць, —

Кайданы няволі

На руках звіняць.

Няма вясны, сонца,

Светлых дзён няма, —

Марозам марозіць

Строгая зіма.

Эх, пайду я ў поле

Долечкі шукаць

З востраю касою,

Як на сенажаць.

Можа, узойдзе доля

Ясненькай зарой,

Можа, блісне сонцам

Воля нада мной!

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Шумныя бярозы пабяліў мароз. Хацеў бы я плакаць, ды не маю...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика