Да канцэрту "Машины времени" ў Віцебску рыхтуюць цеплавыя пушкі. 21.by

Да канцэрту "Машины времени" ў Віцебску рыхтуюць цеплавыя пушкі

02.10.2014 10:56 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Андрэй Макарэвіч. Фота: Вадзім Кандрацьеў, Wikipedia.org
У Летнім амфітэатры ў Віцебску 2 кастрычніка выступіць легендарны расійскі рок-гурт "Машина времени". Музыканты прыехалі ў горад напярэдадні і рыхтуюцца да канцэрту.

Як паведамілі "ННВ" арганізатары канцэрту, у амфітэатры, нягледзячы на халоднае кастрычніцкае надвор'е, чакаецца цёплая атмасфера. Для гэтага будуць задзейнічаны сілы абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Яго супрацоўнікі наладжваюць працу цеплавых пушак.

На віцебскай сцэне гурт выступіць з праграмай, прымеркаванай да свайго 45-годдзя. Прагучаць як старыя, добра вядомыя кампазіцыі накшталт "Поворот", "Марионетки", "Он был старше ее", "Свеча", "Мой друг", "Однажды мир прогнется под нас", так і новыя творы.

Білеты на віцебскі канцэрт каштуюць ад 262 да 442 тысяч рублёў, набыць іх можна тут.

На наступны дзень, 3 кастрычніка, "Машина времени" выступіць у Палацы спорту ў Мінску.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Летнім амфітэатры ў Віцебску 2 кастрычніка выступіць легендарны расійскі рок-гурт "Машина времени".
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика