Вянкі, сонца, вогнішча: як святкуюць Купалле. 21.by

Вянкі, сонца, вогнішча: як святкуюць Купалле

22.06.2015 06:04 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Непадалёку ад Полацка на старажытным замчышчы Сокал гісторыка-культурны клуб "Княжыч" зладзіў адно з самых прыгожых традыцыйных беларускіх святаў – Купалле.




Купальскі абрад – неад’емная частка беларускай традыцыйнай культуры - цікавіць не толькі этнографаў. Дзевятнаццаць год запар, не перарываючы сучасную і старажытную традыцыю, у самую кароткую летнюю ноч моладзь з гісторыка-культурнага клуба "Княжыч" і проста неабыякавыя да беларускай культуры людзі ладзяць традыцыйнае беларускае Купалле.

Тое Купалле, якое рэканструююць "княжычы", адрозніваецца ад звыклага свята, якое звычайна праводзяць з 6 на 7 ліпеня.

Купальскі абрад ладзіцца ў самую кароткую ноч года: з 20 на 21 чэрвеня. Старажытная традыцыя – гэта яшчэ і адпаведны настрой, вогнішча з дрэва, а не гумавых колаў, здабыванне "жывога" агню, дакладнае прытрымліванне рытуалу свята, які нясе ў сабе шмат сакральнага.

Калі едзеш на Купалле, то кепскія думкі лепш пакінуць дома. Чалавек, які заклапочаны нейкімі жыццёвымі праблемамі, парушыць духоўную еднасць свята.

Продкі ставіліся да галоўнага свята летняга цыклу вельмі сур’ёзна: адмыслова для Купалля гатавалі ежу, шылі святочныя ўбранні. "Жывы" агонь, які здабывалі пры дапамозе крэсіва і трута, разносіўся па хатах, і ад яго запальваліся печы.

Вялікая ўвага надавалася варажбе на вянках, калі дзяўчаты пускалі іх па вадзе альбо закідвалі на галінкі дрэў.

















































 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Непадалёку ад Полацка на старажытным замчышчы Сокал гісторыка-культурны клуб "Княжыч" зладзіў адно з самых прыгожых традыцыйных беларускіх святаў - Купалле.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика