Пекінскі тэатр народнага мастацтва будзе два дні гасцяваць на сцэне Купалаўскага тэатра. 21.by

Пекінскі тэатр народнага мастацтва будзе два дні гасцяваць на сцэне Купалаўскага тэатра

30.09.2015 17:52 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы 12 і 13 кастрычніка будзе прымаць на сваёй сцэне Пекінскі тэатр народнага мастацтва — адзін з найбуйнейшых тэатраў у Кітаі з 60-гадовай гісторыяй, скіраваны на пастаноўку твораў айчынных аўтараў. Паказы адбудуцца ў рамках Дзён культуры Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь.

У сакавіку 2013 года купалаўцы выступілі на сцэне Пекінскага тэатра народнага мастацтва са спектаклямі “Вяселле” і “Не мой”. Цяпер упершыню ў Мінск прыедуць нашы калегі з Пекіну і пазнаёмяць беларускага гледача з традыцыйнай кітайскай культурай — прадставяць спектакль “Наш Цзын Кэ”. У аснове пастаноўкі — гісторыя легендарнага воіна Цзын Кэ, імя якога вядома кожнаму ў Паднябеснай яшчэ з часоў Старажытнага Кітаю.




Сюжэт драмы пабудаваны на рэальных гістарычных падзеях, што адбываліся ў 227 годзе да нашай эры, калі кітайская зямля была раздроблена на некалькі царстваў. Прынц царства Янь падаслаў Цзын Кэ забіць правіцеля наймацнейшага царства Цынь, але той загінуў. Імя Цзын Кэ на працягу стагоддзяў з’ўляецца сімвалам мужнасці і гатоўнасці ахвяраваць уласным жыццём дзеля барацьбы з ворагам.





Рэжысёр спектакля — дырэктар Пекінскага тэатра народнага мастацтва Жэнь Мін. Аўтар п’есы Мо Янь — ганаровы сцэнарыст Пекінскага тэатра народнага мастацтва, першы грамадзянін КНР, які стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі ў літаратуры ў 2012 годзе.

Спектакль будзе ісці на кітайскай мове з сінхронным перакладам на рускую. Працягласць — каля трох гадзін (з улікам аднаго антракту).



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы 12 і 13 кастрычніка будзе прымаць на сваёй сцэне Пекінскі тэатр народнага мастацтва - адзін з найбуйнейшых тэатраў у...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика