Не спазнiцеся з вiзiтам да ўрача. 21.by

Не спазнiцеся з вiзiтам да ўрача

25.04.2016 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Наша жыццё бяжыць хуткім тэмпам і перапоўнена стрэсамі. Усё гэта адбіваецца на здароўі. Але нам няма калі пра яго паклапаціцца. Успомніце, калі вы апошні раз наведалі ўрача, прайшлі прафілактычны агляд? Нярэдка адкладзены візіт у паліклініку заканчваецца сур’ёзнымі праблемамі.

Хвароба, нават такая каварная, як анкалогія, выяўленая на ранніх стадыях, лягчэй паддаецца лячэнню. Між тым, людзі, як паказвае рэальнасць, не заўсёды звяртаюць увагу на недамаганні, нейкія змяненні ў арганізме. Большасць выпадкаў запушчанай формы рака сустракаецца ў тых, хто не праходзіў медыцынскія агляды і абследаванні, праўдзіва не выказаў медыкам свае скаргі на самаадчуванне.

Летась у раёне зарэгістраваны 1196 выпадкаў анкалагічных захворванняў. Пастаўлены дыягназ упершыню пачулі 150 чалавек. З іх: 16 – анкалогія страўніка, 12 – трахеі, бронхаў, лёгкіх, 27 – скуры, 13 – малочнай залозы, 9 – жаночай палавой сістэмы. Больш чым у дзесяці пацыентаў хвароба ўжо перайшла ў запушчаную стадыю.

Даныя нашай статыстыкі і паказчыкаў ацаніла камісія з РНПЦ “Анкалогія і медыцынская радыялогія” імя Н. Н. Аляксандрава, якая наведала Валожыншчыну ў сакавіку гэтага года. Спецыялісты правялі патолагаанатамічную канферэнцыю з удзелам урачоў райбальніцы, абмеркавалі праблемныя пытанні анкалогіі. У апошні час анказахворванні перацярпелі пэўныя змяненні: сталі больш агрэсіўнымі, растуць непрадказальна, часцей набываюць злаякасныя ўласцівасці, хутчэй прагрэсіруюць. Калі раней хвароба магла “тлець” у арганізме гадамі, то зараз анкалагічны працэс можа развіцца за пару месяцаў.

Спецыялісты навукова-практычнага цэнтра выказалі пажаданне жыхарам раёна не баяцца расказаць доктару пра свае праблемы, скаргі на здароўе. Менавіта такая адкрытасць найчасцей прыводзіць да поўнага выздараўлення.

Чым раней медыкі распачнуць абследаванне, выявяць прычыну пагаршэння вашага здароўя і назначаць лячэнне, тым больш у вас будзе шансаў на поўнае выздараўленне.

Неабходна насцярожыцца, калі ў вас на скуры з’явілася незвычайная высыпка, павялічваюцца ў памеры радзімыя знакі і пляміны, растуць нейкія новаўтварэнні, працяглы час не праходзіць боль пры глытанні (асабліва ў курцоў), мучыць кашаль, з’явіліся зацвярдзенні ў малочных залозах, у жываце час ад часу ўзнікае пякучасць, вы адчуваеце слабасць, а ў аналізах крыві зафіксаваны нізкі гемаглабін і высокая хуткасць асядання эрытрацытаў.

Хацелася б даць параду жыхарам раёне не чакаць з’яўляння скаргаў на здароўе, а рэгулярна прыходзіць на прафілактычныя агляды. Гэта не зойме шмат часу і не патрабуе вялікіх грашовых затрат. Ва ўмовах Валожынскай ЦРБ, раённай паліклінікі ёсць магчымасць прайсці ўльтрагукавую дыягностыку розных органаў і сістэм, эндаскапічнае абследаванне, лабараторныя абследаванні, кансультацыі спецыялістаў.

Патраціўшы адзін дзень на візіт у медыцынскую ўстанову, вы можаце ўратаваць сябе і шчасліва пражыць да глыбокай старасці.

Ала ГРЫГОР’ЕВА,

урач-тэрапеўт

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Наша жыццё бяжыць хуткім тэмпам і перапоўнена стрэсамі. Усё гэта адбіваецца на здароўі. Але нам няма калі пра яго паклапаціцца. Успомніце, калі вы апошні раз...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика