Давялося стаць лiквiдатарам. 21.by

Давялося стаць лiквiдатарам

25.04.2016 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У далёкім 1987 годзе Уладзіміру Уладзіміравічу Сцерахаву давялося стаць ліквідатарам паследкаў чарнобыльскай аварыі.

Ураджэнец Маладзечанскага раёна Уладзімір Уладзіміравіч у 1979 годзе пераехаў на радзіму жонкі ў Валожын. Уладкаваўся працаваць урачом-тэрапеўтам у ветстанцыю, пасля ён узначаліў тут групу санітарнай тэрапіі.

У 1986 годзе супрацоўнікі прадпрыемства па чарзе накіроўваліся ў 30-кіламетровую зону адчужэння, дзе працавалі і жылі. Калі яны прыбылі ў забруджаную зону, больш за ўсё ўразіла запусценне, якое напаткала гэтыя некалі такія прыгожыя мясціны… У абавязкі ліквідатараў уваходзіла правядзенне прафілактычных мерапрыемстваў. Рабілі замеры радыяцыі па палях, сенажацях, аглядалі жывёлу: “чыстую” ставілі на адкорм і назіралі за ёй; тую, што ўжо была забруджанай, адпраўлялі на забой і ўтылізацыю. Месяц, які Уладзімір Уладзіміравіч правёў у Чарнобыльскай зоне, назаўсёды пакінуў свой адбітак у жыцці мужчыны.

Анжэла РАДЫНА, фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У далёкім 1987 годзе Уладзіміру Уладзіміравічу Сцерахаву давялося стаць ліквідатарам паследкаў чарнобыльскай аварыі. Ураджэнец Маладзечанскага раёна Уладзімір...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика