У Беларусі назвалі "Кнігу года". 21.by

У Беларусі назвалі "Кнігу года"

24.05.2016 23:42 — Новости Культуры | Tut.by  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Tut.by

24 траўня ў офісе Беларускага ПЭН-цэнтра ў прысутнасці сябраў журы былі абвешчаныя вынікі прэміі. «Кнігай году 2016» зрабіліся «Нататкі таткі» Андрэя Хадановіча. Пра гэта паведамляецца на старонцы ПЭН-цэнтру.


Фота: pen-centre.by

Сёлета ў журы ўвайшлі 74 пісьменнікі, сярод якіх Славамір Адамовіч, Валянцін Акудовіч, Альгерд Бахарэвіч, Адам Глобус, Віктар Марціновіч, Павал Севярынец, Таня Скарынкіна, Аляксандар Фядута, Юлія Цімафеева і іншыя. Агулам на перамогу прэтэндавалі 82 выданні. Як галасавалі прадстаўнікі журы можна ўбачыць на старонцы прэміі.

Сёлета прэмія намінацый не прадугледжвала. Арганізатары назвалі толькі адну найлепшую кнігу незалежна ад жанру.

«Кніга году» заснаваная Беларускім ПЭН-цэнтрам у 2015 годзе. Першы раз яна ўручалася ў трох намінацыях: «Проза», «Паэзія», «Дзіцячая літаратура». У мінулым годзе пераможцамі «Кнігі году» зрабіліся: Альгерд Бахарэвіч з кнігай «Дзеці Аліндаркі» («Проза»), Антон Рудак з кнігай «Верхні горад» («Паэзія»), «Сумны суп» Вольгі Гапеевай і «Авантуры студыёзуса Вырвіча» Людмілы Рублеўскай («Дзіцячая літаратура»).

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёлета арганізатары адмовіліся ад прысуджэньня прэміі ў розных намінацыях і назвалі толькі адну найлепшую кнігу незалежна ад жанру.
 
 
 


Архив (Новости Культуры)

21.by в социальных сетях


© 2004-2018 21.by
Яндекс.Метрика