Памёр шматгадовы рэдактар часопісу "Роднае слова" Міхась Шавыркін. 21.by

Памёр шматгадовы рэдактар часопісу "Роднае слова" Міхась Шавыркін

06.07.2016 06:02 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Памёр Міхась Шавыркін, шматгадовы рэдактар часопісу «Роднае слова». Пра гэта паведаміла яго дачка Міраслава.


Міхась Шавыркін. Фота з сайта Радыё Свабода.

Міхась Шавыркін узначальваў «Роднае слова» ад 1987 году. У часопісе публікаваліся матэрыялы па выяўленчым мастацтве, музыцы ды архітэктуры, гісторыі й культуры беларусаў і ўсіх нацыянальных меншасьцяў, якія жывуць у краіне. За 19 гадоў наклад выданьня вагаўся ад 3,8 да больш за 10 тысачаў асобнікаў.

У 2006 годзе ён вымушана сышоў з пасады галоўнага рэдактара штомесячнага навуковага, метадычнага й культуралягічнага часопіса Міністэрства адукацыі «Роднае слова». У адпаведнасьці з загадам міністра адукацыі ён быў звольнены з пасады «па згодзе бакоў».

На думку Міхася Шавыркіна, зьмена галоўнага рэдактара часопіса выклікана «заўсёдным незадавальненьнем ды ўмяшаннем» кіраўніцтва афіцыйнага Саюзу пісьменьнікаў Беларусі: «Мабыць, чальцам гэтага саюзу вельмі хацелася друкавацца ў часопісе. Аднак „Роднае слова“ публікуе толькі тых пісьменнікаў, у тым ліку Генадзя Бураўкіна, Уладзімера Някляева й Сяргея Законьнікава, чые творы ёсьць у школьнай праграме».

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Міхась Шавыркін узначальваў "Роднае слова" ад 1987 году.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика