Чым будзе здзіўляць «Славянскі базар-2016»?. 21.by

Чым будзе здзіўляць «Славянскі базар-2016»?

20.07.2016 23:34 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Галоўны штогадовы фестываль мастацтваў ужо праз некалькі дзён. Напрыклад, 2015 год запомніўся віцяблянам і гасцям горада дзякуючы Фэсту вулічнага мастацтва «На сямі вятрах», ідэя якога была прадыктавана самім духам фестывальнага Віцебска. Бо свята мастацтваў даўно выйшла за межы канцэртных пляцовак на вуліцы горада.

Фэст вулічнага мастацтва «На сямі вятрах» гэта сімбіёз розных напрамкаў у творчасці, такіх як: тэатр, музыка, паэзія, выяўленчае мастацтва, харэаграфія. Асаблівасць гэтых напрамкаў у кантэксце вулічнага фестываля – гэта ўзаемадзеянне, як паміж жанрамі, так і паміж творчай ідэяй і гледачамі.

Вопыт правядзення I Фэста вулічнага мастацтва, водгукі прафесійнага экспертнага савета, зваротная сувязь з гледачамі і ўдзельнікамі дапамаглі сфармаваць канцэпцыю і змест будучага фэста, які адбудзецца ў рамках юбілейнага XXV Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску »ў ліпені 2016 года.

II Фэст вулічнага мастацтва «На сямі вятрах» павялічыцца на дзве пляцоўкі, зараз іх будзе сем.

Галоўнымі падзеямі фэста стануць:

- шэсце-перфоманс на Адкрыцці Фэста, цэнтрам якога стане - Ратуша, а фіналам прэзентацыя калектываў-удзельнікаў на Пушкінскім мосце;

- тры вялікіх спектакля;

- вершамарафон;

- Тэатралізаванае закрыццё, на якім адбудзецца перфоманс «гульня святла з ценем» і маскарад «Viva la noche».

Ужо традыцыйна, адной з галоўных ідэй стварэння «На сямі вятрах» стала даступнасць і дэмакратычнасьць, дачыненне і ўзаемадзеянне, стварэнне свята для ўсіх. Арганізацыйны камітэт фэста адкрыты да творчых прапановаў і супрацоўніцтва з гараджанамі і ўдзельнікамі фэсту. Інфармацыя актыўна прасоўваецца па сацыяльных сетках і даступна на афіцыйных сайтах.

Мастацтва стала яшчэ бліжэй. Далучайцеся.

Пугачэўскi Глеб

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Галоўны штогадовы фестываль мастацтваў ужо праз некалькі дзён. Напрыклад, 2015 год запомніўся віцяблянам і гасцям горада дзякуючы Фэсту вулічнага мастацтва «На сямі вятрах», ідэя якога была прадыктавана самім духам фестывальнага Віцебска. Бо свята мастацтваў даўно выйшла за межы канцэртных пляцовак на вуліцы горада.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика