Графіці ў нацыянальным стылі з'явілася на вуліцы Дуніна-Марцінкевіча ў Мінску. 21.by

Графіці ў нацыянальным стылі з'явілася на вуліцы Дуніна-Марцінкевіча ў Мінску

21.08.2017 09:58 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Стылёвае графіці з буслом з'явілася на трансфарматарнай будцы ў адным з мінскіх падворкаў на вуліцы Дуніна-Марцінкевіча, 6. Паводле аўтара, узгадненне задумы з камунальнікамі заняло літаральна пяць хвілінаў. Пра гэта паведамляе Белсат.


Скрыншот з сюжэту канала Белсат

«ЖЭСу ўвогуле ідэя спадабалася. Да таго ж у іх, відаць, будзе нейкая справаздача перад Днём гораду, які будзе ўжо літаральна праз дваццаць дзён. І яны нават казалі, каб хутчэй гэта зрабілі», — кажа мастак Максім Пякарскі.

Мясцовыя жыхары на гэткае ўпрыгожанне свайго падворку рэагуюць станоўча.

«Калі папросту ідзеш, і сцяна белая — настрой палепшыцца, калі замест папросту белай сцяны будзе нешта прыгожае і нашае беларускае! І я была бы вельмі радая, каб у нашым раёне было больш малюнкаў на будынках, на сценах. Нават настрой паляпшаецца! І дзецям можна распавядаць пра краіну, і ім будзе цікавей жыць у такім раёне», — мяркуе мясцовы жыхар.

«Гэта ўпрыгожвае горад. І месца робіцца больш атмасфернае і еўрапейскае, прывабнае для турыстаў. Таму я за!», — дадае іншы мянчук.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле аўтара, узгадненне задумы з камунальнікамі заняло літаральна пяць хвілінаў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика