Рэгіянальныя навіны ад члена Беларускага саюза журналістаў Наталлі Штэйнер. 21.by

Рэгіянальныя навіны ад члена Беларускага саюза журналістаў Наталлі Штэйнер

10.10.2017 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З 1 кастрычніка адбылася рэарганізацыя ААТ “Агра-Дубінское”: да гаспадаркі далучана КСУП “Сугвазды-агра”. Дырэктарам аб’яднанай гаспадаркі застаўся Г. В. Каспяровіч. Цяпер у нашым раёне налічваецца 12 сельгаспрадпрыемстваў.

2 кастрычніка па ініцыятыве старшыні раённай арганізацыі Беларускага саюза жанчын Г. Ф. Рай і членаў валанцёрскага атрада “Твары дабро”, які дзейнічае на базе аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, адбылася паездка з дабрачыннай місіяй у Пяршайскую бальніцу сястрынскага догляду, Івянецкую і Ракаўскую бальніцы. Падставай для такога візіту стаў Дзень пажылых людзей.

Для пацыентаў бальніцы, адзінокіх людзей, якія знаходзяцца ў названых установах медыцыны на сацыяльных ложках, валанцёры сфарміравалі падарункі, куды ўвайшлі фрукты і розныя ласункі, таксама яны сабралі для пастаяльцаў аддзенне і абутак. Ад Беларускага саюза жанчын былі ўручаны тарты.

      З праграмай “Вам – нашы вершы, песні, сэрцы” члены народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” у першую нядзелю кастрычніка наведаліся ў пасёлак Беразінскае Маладзечанскага раёна.

11 чалавек амаль паўтары гадзіны ўтрымлівалі ўвагу прысутных, кожны з 27 нумароў быў аддзячаны шчырымі апладысментамі. Уладзімір Данчанка выканаў чатыры ўласныя песні на словы старэйшага члена літаб’яднання Яўгена Зялкоўскага. Сам Яўген Фаміч, нягледзячы на сталы ўзрост, прысутнічаў на вечарыне, да таго ж у пасёлку ў яго шмат радні, і яны скарысталі магчымасць сустрэцца са сваяком. Людміла Краснадубская выканала песні на ўласныя вершы і на верш Аляксандра Кулака. Беразінцы, як потым гаварылі самі, проста ўлюбіліся ў Дзмітрыя Краскоўскага, ацанілі яго выканальніцкае майстэрства як спевака, трапнае валоданне словам як паэта і гумарыста. Увогуле кожны з членаў “Руні” заслужыў апладысменты за любоў да роднай мовы, за шчырыя паэтычныя радкі. Гэта ў першую чаргу сама кіраўнік Валянціна Гіруць-Русакевіч, а таксама Аляксандр Кулак, Галіна Філяноўская, Наталля Жызнеўская, Ганна Канановіч, Надзея Агіевіч, Дзмітрый Завацкі.

    Работнікі аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва кожную восень заклапочаны тым, каб пажылыя адзінокія людзі Валожыншчыны не засталіся без “другога хлеба”. Спісы жадаючых набыць бульбу складаюць загадзя.

На першыя дні кастрычніка бульбай у патрэбнай ім колькасці забяспечаны 22 пажылыя адзінокія пенсіянеры, 15 з іх пражываюць у райцэнтры і 7 – у гарадскім пасёлку Івянец. Набывалі яе ў прыватнікаў па цане 40 капеек за кілаграм. Дастаўку па канкрэтных адрасах здзяйснялі самі прадаўцы. Трэба заўважыць, у мінулыя гады жадаючых набыць бульбу было ў некалькі разоў больш. Аднак заяўкі прымаюцца і далей.

      За дзевяць месяцаў з пачатку года на курсах павышэння кваліфікацыі пабывалі 41 урач і 30 сярэдніх медыцынскіх работнікаў.

Медыцына не стаіць не месцы, і праз пэўны адрэзак часу медыкам патрэбна павышаць веды, каб быць больш кампетэнтнымі ў сваёй прафесіі. Плануецца, што ў кастрычніку-лістападзе некаторыя члены калектыву павысяць сваю кваліфікацыйную катэгорыю.

У сакавіку 2011 года ў Валожыне ўступіла ў строй станцыя абезжалезвання вады. А праз некаторы час там адкрыўся цэх па разліве фасаванай вады “Валожынская крынічка”.

Наколькі неабходна арганізму чалавека пітная вада, ведае сёння практычна кожны, і якую шкоду яму можа нанесці абязводжванне. Людзі ставяць фільтры ў кватэрах, набываюць ваду розных марак у магазінах. Лічу, што наша марка пітной вады мала разрэкламавана.

Арганізавана закупляюць “Валожынскую крынічку” для вучняў гімназія № 1 і СШ № 1 райцэнтра, бацькі асобных класаў СШ № 2. Летам брала на рэалізацыю райспажыўтаварыства. Партыі былі невялікія: прыкладна па 100 бутэлек у месяц. Раней бутыляваную ваду для сваіх вучняў набывалі Вішнеўская, Івянецкая, Ракаўская, Пяршайская сярэднія школы. У новым навучальным годзе гэтыя школы ў цэх жылкамунгаса пакуль што не звярталіся.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 1 кастрычніка адбылася рэарганізацыя ААТ “Агра-Дубінское”: да гаспадаркі далучана КСУП “Сугвазды-агра”. Дырэктарам аб’яднанай гаспадаркі застаўся Г. В....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика