Дайшла чарга да буракоў. 21.by

Дайшла чарга да буракоў

10.10.2017 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Гаспадаркі раёна актыўна займаюцца ўборкай цукровых буракоў. Па стане на 9 кастрычніка ў раёне ўбраны 55,5 працэнта плошчаў.

Накапана 46835 тон салодкіх караняплодаў пры сярэднераённай ураджайнасці 336 цэнтнераў з гектара. У дзяржаўныя засекі, а менавіта на Гарадзейскі цукровы завод, сельгаспрадпрыемствы накіравалі 22 тысячы тон цукровых буракоў, выканаўшы заданне на 50 працэнтаў.

Добры ўраджай – 400 цэнтнераў з гектара – атрымалі сёлета ў КСУП “Пяршаі-2014”: пад гэту культуру тут былі адведзены 550 гектараў, ці пятая частка ад агульнай плошчы па раёне. Ураджай у 350 цэнтнераў маюць у КУП “Сівіца” і ААТ “Багданаўскае”. Дарэчы, сівіцкія палеткі даюць і самую большую па раёне цукрыстасць – 15,92 цэнтнера з гектара.

На ўборцы цукровых буракоў задзейнічаны 4 самаходныя буракаўборачныя камбайны, якія маюцца ў ААТ “Агра-Дубінское”, “Лоск”, КСУП “Пяршаі-2014” і ААТ “Валожынская райаграпрамтэхніка”. За дзень яны ўбіраюць ад 100 да 150 гектараў. Таксама на падмогу гаспадаркам прыбыў 1 камбайн з ТАА “Агра-Справа” г. п. Гарадзея Нясвіжскага раёна: некалькі дзён ён быў задзейнічаны на сугваздаўскіх землях, а зараз працуе ў ААТ “Багданаўскае”.

Алена ЗАЛЕСКАЯ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гаспадаркі раёна актыўна займаюцца ўборкай цукровых буракоў. Па стане на 9 кастрычніка ў раёне ўбраны 55,5 працэнта плошчаў. Накапана 46835 тон салодкіх караняплодаў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика