Смачных страў майстар. 21.by

Смачных страў майстар

14.11.2017 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Высокі прафесіяналізм загадчыцы вытворчасці рэстарана “Карона” РУП “Валожынскі жылкамунгас” Марыі Аляксандраўны МУРАВІНСКАЙ сёлета быў адзначаны Ганаровай граматай калегіі галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг Мінскага аблвыканкама і прэзідыума Мінскай гарадской Беларускай камісіі прафсаюза работнікаў гандлю.

У большасці сваёй жанчыны гатаваць умеюць. Але далёка не кожная гаспадыня здольная забяспечыць смачнымі стравамі вяселле ці хрэсьбіны. Марыя Аляксандраўна ўсё жыццё прысвяціла гэтай справе. Першым яе працоўным месцам стаў рэстаран “Іслач”, куды яна ўладкавалася афіцыянткай. Адсюль паступіла вучыцца ў Баранавіцкі тэхнікум на тэхнолага, тут вырасла да повара 6-га разраду, а праз некаторы час узначаліла аддзел грамадскага харчавання райспажыўтаварыства. Пачатак прафесійнай дзейнасці выпаў на часы дэфіцыту: “даставаць” прыходзілася зусім звычайныя прадукты: мяса, шпроты, маянэз, згушчонку. Колькі фантазіі даводзілася праяўляць, каб задаволіць людзей, прыгожа падаць страву! Гэта была такая школа, такая загартоўка, што майстрам славутым французскай кухні і не снілася…

Вярнуўшыся з работы дадому, Марыі Аляксандраўне зноў даводзілася станавіцца да пліты. Яна, ураджэнка Гродзеншчыны, сустрэла тут свайго земляка, выйшла за яго замуж, нарадзіліся дачка і сын. Тады для падтрымкі дабрабыту было вырашана трымаць свіней. Кілбасы, вантрабянкі, сальцісоны яна гатавала па вясковых рэцэптах. Ёй дапамагалі муж, дзеці. І тая сумесная праца стала яшчэ адным вузельчыкам, які звязваў моцную, дружную сям’ю Муравінскіх. Пазней яны і ўласную вяндлярню ўзвялі.

Але дамашняя гатоўка заставалася і застаецца хобі. Усе сілы Марыя Аляксандраўна аддавала рабоце. У той час, калі звычайныя людзі чакалі нейкае свята, у аддзеле грамадскага харчавання работа кіпела ў прамым і пераносным сэнсе суткамі. Неабходна было загадзя паклапаціцца пра зыходныя прадукты, правесці адпаведную калькуляцыю, нарыхтаваць паўфабрыкаты, нарэзку. Ставілі палаткі, распальвалі мангалы за некалькі гадзін да асноўнага дзейства, потым – цэлы дзень на нагах, з цяжкімі падносамі. Вечарам людзі ішлі адпачываць, а повары і буфетчыкі працягвалі таптацца каля сваіх каструль і прылаўкаў. Дарэчы, нічога не змянілася і зараз…

Хаця, калі гаварыць пра М. А. Муравінскую, то расклад яе рабочага часу з моманту станаўлення дырэктарам рэстарана “Карона” стаў іншым. Сёння ў яе падпарадкаванні 15 чалавек з ліку кухонных рабочых, повараў, афіцыянтаў, бармэнаў. А вось дзейнасць засталася: гатаваць, прыдумваць стравы. Праўда, цяпер з’явілася іншая праблема: чым спакусіць наведвальніка рэстарана? Людзі кожны дзень могуць дазволіць сабе есці, як на свята. У “Кароне” гэта ведаюць і таму не спыняюцца ў пошуках рэцэптаў. Штодзень у меню прапаноўваюцца да 30 салатаў і гарачых, 15 супоў і дзясяткі халодных закусак. Значэнне мае і тое, што абедзенная зала ў рэстаране “Карона” аформлена прыгожа, з густам падабраны посуд і сурвэткі. Таму сярэднямесячная выручка ўнушальная – вагаецца ў памеры 200-250 тысяч рублёў.

Адно, што засмучае Марыю Аляксандраўну, дык гэта паводзіны кліентаў. Вопытны арганізатар баляў заўважыла: сучасныя ўрачыстасці ў параўнанні з ранейшымі больш стрыманыя. Людзі некалі вяселлі гулялі тры дні, танцавалі так, што аж абцасы адвальваліся. А зараз афіцыянты прызнаюцца, што не могуць распазнаць, па сумнай прычыне ці радаснай сабралася кампанія…

 І ўсё ж напрыканцы нашай сустрэчы М. А. Муравінская зазначыла: “Не за гарамі заслужаны адпачынак. Аж не верыцца! У адным упэўнена: з прафесіяй не памылілася…”

Алена ЗБІРЭНКА,
фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Высокі прафесіяналізм загадчыцы вытворчасці рэстарана “Карона” РУП “Валожынскі жылкамунгас” Марыі Аляксандраўны МУРАВІНСКАЙ сёлета быў адзначаны Ганаровай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика