Рыхтуемся да зімы: у Талачыне адпрацавалі дзеянні на выпадак разгулу стыхіі. 21.by

Рыхтуемся да зімы: у Талачыне адпрацавалі дзеянні на выпадак разгулу стыхіі

24.11.2017 16:00 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


15 лістапада прайшлі вучэнні па ліквідацыі надзвычайнай сітуацыі, якая ўзнікла ў выніку заносу дарогі снегам. Мэта мерапрыемства — адпрацоўка дзеянняў розных службаў, якім неабходна аператыўна адправіць на месца здарэння тэхніку і людзей.

Па задумцы неабходна было ліквідаваць наступствы стыхіі і забяспечыць рух транспарту ў раёне перасячэння дарог М1/Е30 і Р25 (так званая сенненская развязка). Сюды адначасова, на працягу пары хвілін, прыбылі снегаачышчальныя машыны, тэхніка РАНС, прадстаўнікі РАУС, райбальніцы, работнікі сувязі і іншых ведамстваў. Такім чынам, рэпетыцыя рэагавання на надзвычайную сітуацыю прайшла ўдала.

— У выпадку разгулу стыхіі накшталт таго, які здарыўся у 2013 годзе (цыклон “Хаўер”), мы павінны дзейнічаць гэтак жа зладжана і эфектыўна, — паведаміў, падводзячы вынікі вучэнняў, намеснік старшыні райвыканкама Арэх І. В. — Дарэчы, тады, у 2013-м, мы выйшлі са становішча вельмі дастойна: адрэзак міжнароднай трасы М1/Е30, які праходзіць па нашай тэрыторыі, быў хутка расчышчаны сіламі ДЭУ-8, і ў нашым раёне, у адрозненне ад іншых, асаблівых затрымак руху па гэтай дарозе не ўзнікла.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
15 лістапада прайшлі вучэнні па ліквідацыі надзвычайнай сітуацыі, якая ўзнікла ў выніку заносу дарогі снегам. Мэта мерапрыемства — адпрацоўка дзеянняў розных...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика