Разьбяр з Глыбокага зрабіў прыгожую батлейку. Відэафакт. 21.by

Разьбяр з Глыбокага зрабіў прыгожую батлейку. Відэафакт

19.12.2017 09:30 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Майстар з Глыбокага Віктар Дудкевіч зрабіў прыгожую батлейку, якую збіраецца прадставіць на выставе ў Віцебску, піша партал westki.info.

Віктар Дудкевіч працуе ў Глыбоцкім Доме рамёстваў разьбяром. Ён таксама піша карціны, займаецца рэканструкцыяй старадаўніх цацак. Майстар вядомы тым, што нярэдка робіць незвычайныя рэчы з дрэва. Так, аднойчы ён выштукаваў драўляны ровар. Ягоныя колы былі зроблены з дэталяў калаўротаў.

Батлейка — беларускі лялечны тэатр. У даўніну ён вандраваў па вёсках і мястэчках на Каляды. Ва Украіне яго называлі вяртэп, у Польшчы — шопка, а на Беларусі - батлейка. Гэты від народнага мастацтва існуе з XVI стагоддзя. Назва «батлейка» ўзнікла ад слова «Бэтлеем» — так называўся горад Віфлеем, дзе нарадзіўся Ісус Хрыстос. Дзякуючы самаробным лялькам можна было ўбачыць Хрыстова нараджэнне.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Майстар вядомы тым, што нярэдка робіць незвычайныя рэчы з дрэва. Так, аднойчы ён выштукаваў драўляны ровар.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика