НЕПАЎТОРНАЯ «СНЕЖНАЯ МЕЛОДЫЯ». 21.by

НЕПАЎТОРНАЯ «СНЕЖНАЯ МЕЛОДЫЯ»

16.01.2018 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


“Снежная мелодыя”! Якая яна? Напэўна, у кожнага свая! Бо кожны з нас шукае ў ёй свае ноты і матывы, водгукі сваіх зімовых пачуццяў і перажыванняў. Сваю ўласную мелодыю завей і снегу прапанавалі бярэзінцам на мінулым тыдні выкладчыкі і вучні Бярэзінскай дзіцячай школы мастацтваў у ходзе канцэрта “Снежная мелодыя”. Яна атрымалася ў іх такой стракатай і непаўторнай, што кожны глядач незалежна ад свайго ўзросту атрымаў эстэтычнае задавальненне і асалоду ад кожнага нумара. Якая ж яна музычна­танцавальная «Снежная мелодыя»?

 

31 снежня большасць расійскіх тэлевізійных каналаў начыста адмовілася ад трансляцыі культавага кінафільма “Іронія лёсу, альбо з лёгкай парай”, а дарэмна, бо славуты вальс з яго, напісаны Мікаэлам Тарывердзіевым, падобны на чароўную, пя­шчотную казку, дзе ў паветры лунае снег, а ў душы міжволі з’яўляюцца любоў і надзея. Менавіта з гэтай мелодыі ў выкананні інструментальнага ансамбля педагогаў “Арт­Нюас” і пачалося мерапрыемства. Упадабаныя ўсімі матывы са старых і добрых кінафільмаў надзейна ўвайшлі ў рэпертуар калектыву музыкантаў і не пакінулі абыякавым нікога ў зале, удыхнуўшы нотку добрай настальгіі.

Высокія ноткі патрыятызму і бясконцай любові да роднага краю падарылі выступленні вакалісткі Карыны Жукоўскай, педагога па класе баяна Андрэя Галузава і вучня Андрэя Ізмера. Гукі іх інструментаў дазволілі абысціся без вакалу ў славутай рускай мелодыі да песні “Валёнкі”. Дарэчы, зазыўныя вясёлыя ноткі зімовых забаў знайшлі месца ў песні «Ах, снег, снежок», якую эмацыянальна і жыва праспявала Глафіра Цярэня. Ды і сучасная песня ў выкананні Аляксандры Церахавай з мюзікла “Вечары на хутары бліз Дзіканькі” трапна стрэліла ў цэль казачным настроем і бяс­концай верай у цуды.

На жаль, сучасныя зімы рэдка песцяць нас вялікімі гурбамі снегу, а так хочацца сапраўднага снегу, марознага белага дня і душэўнай чысціні. Аб гэтым спявалі вядучыя вакалісты дзіцячай школы мастацтваў Мікалай Міхайлоўскі, Наталля Сыч, група “Стыль” і юныя вакальныя зорачкі – трыа ў складзе Марыі Жолудзевай, Ільі Барысевіча і Карыны Жукоўскай, вакалісткі Паліны Гоман. Кожны з гэтых выканаўцаў унёс свае зімовыя ноткі ў канцэрт і “сарваў” крыкі “Брава” .

Арыгінальным складаемым мерапрыемства аказалася і яго музычная частка. Чаго вартыя гукі віртуознай і лёгкай флейты ў выкананні Марыны Разанавай! У час яе выступ­лення здавалася, што ў зале кружыць мяцеліца з чароўных і пяшчотных матываў, з такіх лёгкіх і недаўгавечных сняжынак. А ўжо што вырабляла на сцэне Настасся Барысёнак, якая прадэманстравала клас гульні на дудцы і жалейцы. На гэтых старадаўніх музычных інструментах яна ўмудрылася выканаць сучасную кампазіцыю “Мінск – Каракас”. Не менш за яе нумар кранула душэўнасцю і пазітыўнай энергіяй гледача і выкананне мелодыі з песні Аляксандра Пятрова “Чароўная краіна”, дзе вядучая партыя належыла скрыпцы ў руках Ніны Танавіцкай.

Пасавалі ўзнёсламу зі­моваму настрою і танцавальныя нумары канцэрта ў выкананні ўзорнага ансамбля танца “Пестрый мир” і асобных танцораў. Неверагодную лёгкасць, празрыстасць і асаблівы настрой нёс гледачу танец “Вяртанне” ў выкананні Настассі Клімовіч.

­ У нашым “снежным” канцэрце мы наўмысна вырашылі спалучыць разам неспалучальнае, змяшаць розныя жанры і стылі, здзівіць дыяпазонам гучання звыклых, старадаўніх і навамодных інструментаў, танцавальных пастановак, ­ гаворыць дырэктар дзіцячай школы мастацтваў Наталля Генадзьеўна Сляпцова. – Мяркую, смелы эксперымент нам удаўся, бо кожны нумар стаў сапраўдным творчым адкрыццём і знайшоў свайго гледача і прыхільніка. Усё гэта разам стварыла непаўторную казачную “снежную мелодыю”, якой так не хапае гэтай бясснежнай, анамальна цёплай зімой.

Мілана ТРАПЯНОК.

 Фота Алены ГРОМАВАЙ.

VN:F [1.9.9_1125]
please wait...
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.9_1125]
Rating: 0 (from 0 votes)

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
  “Снежная мелодыя”! Якая яна? Напэўна, у кожнага свая! Бо кожны з нас шукае ў ёй свае ноты і матывы, водгукі сваіх зімовых пачуццяў і перажыванняў. Сваю ўласную...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика