Галоўная задача – выратаванне людзей. 21.by

Галоўная задача – выратаванне людзей

19.01.2018 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Усім добра вядома, у чым заключаецца праца пажарнай каманды. Калі на вуліцы гучыць сірэна – адразу зразумела, што ў некага здарылася бяда. Нядаўна мне прадставілася магчымасць правесці дзень у пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 1 Валожынскага РАНС і паназіраць за буднямі гэтых адважных людзей.

Працоўны дзень пажарных пачынаецца ў 7.50, калі яны прыбываюць у часць, і заканчваецца ў 8.30 наступнага дня. У прамежак з 8.00 да 8.30 адно падраздзяленне перадае змену другому: адбываецца развод, дзе ставяць задачы на суткі, падводзяць вынік папярэдняй змены, слухаюць зводку па надзвычайных сітуацыях краіны. Усяго ў камандзе 5-6 чалавек: начальнік варты, камандзір аддзялення, старшы пажарны, два вадзіцелі. Яшчэ ў часці стажыруюцца новыя работнікі, зараз іх пяць.

Навучальны год у супрацоўнікаў МНС доўжыцца з 15 студзеня да 15 снежня. У гэты час дзейнічае строгі расклад заняткаў. З 9.00 да 13.00 звычайна ідуць тэарэтычныя і практычныя семінары па пажарнай, аварыйна-выратавальнай падрыхтоўцы, медыцыне, ідэалогіі. Уся тэорыя на працягу года падмацоўваецца практыкай і правяраецца на заліках. Тактычныя трэніроўкі часцей за ўсё праходзяць на паласе псіхалагічнай падрыхтоўкі з цепладымакамерай – задымленым пакоем, у якім трэба адшукаць манекен у ролі пацярпелага. Пасля абеду чарга даходзіць да гаспадарчых спраў, абслугоўвання аўтамабіляў і абсталявання. Гадзіну ў дзень прысвячаюць фізкультуры, нарматывы здаюць раз у квартал. Актыўна займаюцца спортам і ўдзельнічаюць у штогадовай спартакіядзе – спаборнічаюць з пажарнікамі з іншых раёнаў, у гэтым годзе яны занялі прызавыя месцы па настольным тэнісе. Увечары – гадзіна псіхалагічнай разгрузкі. Адбой – з 22.00, пад’ём – а 6-й раніцы. Пажарныя не спяць больш за 4 гадзіны – пазменна нясуць варту.

Усе званкі з тэрыторыі Валожынскага раёна па нумары 101 паступаюць у цэнтр аператыўнага кіравання, які знаходзіцца ў часці. Як толькі прыйшоў сігнал, дыспетчар высылае каманду і тэхніку на месца здарэння. Дарэчы, кожны званок запісваецца і захоўваецца, а інфармацыя фіксуецца. Ратавальнікі па трывозе апранаюць баявую экіпіроўку і выязджаюць. Час ад прыёму выкліку дыспетчарам да выезду машыны з варот – адна хвіліна. На ўзгаранне жылога дома адпраўляюцца 4 пажарныя аўтацыстэрны. Самая галоўная задача супрацоўнікаў МНС – выратаванне людзей. Калі дзесьці ў раёне здараецца складанае ўзгаранне, туды павінны прыехаць нават тыя, хто не дзяжурыць у гэты час. Запускаецца сістэма апавяшчэння: на тэлефоны супрацоўнікаў падраздзяленняў прыходзіць паведамленне, і з гэтага моманту ў іх ёсць 90 хвілін, каб прыбыць на месца і прыступіць да працы. У гэтым годзе ўжо здарыліся тры пажары, якія ўдалося паспяхова ліквідаваць.

МНС Рэспублікі Беларусь – адно з самых адкрытых ведамстваў. Афіцыйныя прадстаўнікі вядуць канал на YouTube і акаўнт у мікраблозе Twitter з вялікай колькасцю чытачоў і добрай зваротнай сувяззю, дзе яны посцяць сацыяльныя ролікі, інфармацыю пра надзвычайныя здарэнні, актуальныя перасцярогі.

Настасся ЛЯВІНСКАЯ,

фота аўтара



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Усім добра вядома, у чым заключаецца праца пажарнай каманды. Калі на вуліцы гучыць сірэна – адразу зразумела, што ў некага здарылася бяда. Нядаўна мне...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика