Універсам “Талака” прапанаваў папулярную прадукцыю Віцебскага мясакамбіната. 21.by

Універсам “Талака” прапанаваў папулярную прадукцыю Віцебскага мясакамбіната

22.02.2018 16:00 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Чарговую дэгустацыю прадукцыі арганізавала УП “Толочинторг” на базе ўніверсама “Талака” ў пятніцу, 9 лютага. Гэтым разам свае вырабы прадставіла ААТ “Віцебскі мясакамбінат”.

— Нядаўна ў нас стартавала акцыя “Зимняя оттепель”, — расказалі тавараведы аддзела рэалізацыі прадукцыі Віцебскага мясакамбіната Таццяна Марчанка і Наталля Забела. — У яе рамках мы зрабілі скідку з аптовай цаны ў памеры ад 10 да 30% на 30 відаў прадукцыі. У выніку, напрыклад, каўбаса “Чесночная”, якая раней каштавала 3 рублі, цяпер каштуе 2 рублі 55 капеек. З пачатку акцыі прайшоў ужо тыдзень, і мы бачым, што рэалізацыя найменняў тавару, на якія распаўсюджваецца скідка, вырасла, гандлёвыя прадпрыемствы сталі заказваць іх больш.

Для дэгустацыі наведвальнікам “Талакі” было прапанавана 5 відаў разнастайных каўбасных вырабаў. Усе іх, а таксама іншыя найменні прадукцыі, можна было адразу купіць тут жа, у каўбасным аддзеле ўніверсама.

Уладзімір МІХАЙЛАЎ.

Все новости

Другие статьи рубрики

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чарговую дэгустацыю прадукцыі арганізавала УП “Толочинторг” на базе ўніверсама “Талака” ў пятніцу, 9 лютага. Гэтым разам свае вырабы прадставіла ААТ...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика