Дарагія ветэраны і воіны Узброеных Сіл! Шаноўныя жыхары Валожыншчыны!. 21.by

Дарагія ветэраны і воіны Узброеных Сіл! Шаноўныя жыхары Валожыншчыны!

23.02.2018 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Ад імя раённага выканаўчага камітэта і ад сябе асабіста шчыра віншую Вас з Днём абаронцаў Ай­чыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь! Гэта свята з’яўляецца сімвалам вернасці воінскаму абавязку і стойкасці ўсяго народа ў барацьбе за свабоду і незалежнасць нашай Радзімы.

Сёлета Узброеным Сілам Беларусі спаўняецца 100 гадоў. Наша армія – увасабленне высокага пра­фесіяналізму і выдатнай баявой вывучкі, надзей­ны шчыт Айчыны, гарант тэрытарыяльнай цэ­ласнасці і суверэнітэту.

Сёння на перадавых рубяжах папярэджання знеш­няй агрэсіі знаходзяцца 153 асобная Кёнігсбергская ордэна Чырвонай Зоркі радыётэхнічная брыгада асобага прызначэння, воінскія часці ў Гіравічах і Кіяўцы. Вы мірна выконваеце ролю стрымліваль­нага фактару, прымаеце актыўны ўдзел у заха­ванні міру, стабільнасці і бяспекі роднай Беларусі. Вайскоўцы, члены раённай арганізацыі «Белару­скага саюза афіцэраў», воіны-інтэрнацыяналісты ўносяць істотны ўклад у сацыяльна – эканамічнае развіццё рэгіёну, актыўна ўдзельнічаюць у грамад­скім жыцці горада і раёна.

У гэты святочны дзень мы аддаём і даніну пава­гі тым, хто цаной жыцця стаяў за Радзіму ў баях з ворагамі, хто гераічна адстаяў наша права на свабоду і магчымасць быць гаспадарамі на роднай зямлі, выбіраць лёс і самім вырашаць, як жыць. Подзвіг бацькоў і дзядоў застаецца ў сэрцах кож­нага новага пакалення.

Выказваю шчырую ўдзячнасць і людзям, якія мір­най і сумленнай працай умацоўваюць дабрабыт Валожыншчыны, прымнажаюць яе патэнцыял.

Дарагія сябры! Жадаю, каб ніякія нягоды не азмро­чвалі ваша жыццё. Трэба заўсёды памятаць, што сапраўдная абарона – гэта не толькі барацьба, але і ўменне шанаваць, захоўваць і паляпшаць усё да­рагое сэрцу. Шчыра жадаю вам быць надзейнымі абаронцамі шчасця і дабрабыту сваіх родных. Міру вам, дабра і здароўя!

Мікалай Анатольевіч АСТРЭЙКА,

старшыня раённага выканаўчага камітэта

 Паважаныя жыхары Валожыншчыны!

    Шчыра, ад усяго сэрца віншуем вас са святам – Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!

Сёння мы ўшаноўваем усіх, хто мае дачыненне да гэтага высокага звання: ад пакрытых сівізной і ўвянчаных ўзнагародамі франтавікоў да моладзі, якая толькі нядаўна апранула ваенную форму.

Дарагія ветэраны! Перад вамі мы схіляем гало­вы, у вас вучымся любіць Радзіму. Шчыра жадаем добрага здароўя, доўгіх гадоў мірнага жыцця, увагі і клопату родных і блізкіх.

Наша агульная задача сёння – захаваць шматвя­ковыя традыцыі, прымножыць сілу і магутнасць краіны, прывіць малодшаму пакаленню цікавасць да гісторыі і развіцця нашай роднай Беларусі.

Шаноўныя землякі! У дзень доблесці і гонару хо­чацца пажадаць вам, вашым родным і блізкім не­вычэрпнай энергіі, аптымізму, стабільнасці, моц­нага здароўя, міру, дабрабыту, веры ў шчаслівую будучыню нашых дзяцей і нашай краіны!

Іван Станіслававіч МАРКЕВІЧ,

дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь,

Мікалай Вячаслававіч РАДАМАН,

член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ад імя раённага выканаўчага камітэта і ад сябе асабіста шчыра віншую Вас з Днём абаронцаў Ай­чыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь! Гэта свята з’яўляецца...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика