Ганаровы работнік жыллёва-камунальнай гаспадаркі. 21.by

Ганаровы работнік жыллёва-камунальнай гаспадаркі

23.03.2018 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Экскаватаршчык участка аўтатранспарту РУП “Валожынскі жылкамунгас” Віктар Фёдаравіч СІВЫ мае за плячамі больш за трыццаць гадоў працоўнага стажу ў камунальнай сферы.

Не раз дзякуючы яго прафесіяналізму аператыўна ліквідаваліся парывы падземных камунікацый, праводзіліся прафілактычныя і рамонтныя работы цеплатрас, трубаправодаў водазабеспячэння і каналізацыі. Начальнік аддзела механізацыі прадпрыемства Дзмітрый Муравінскі кажа, што цэніць В. Ф. Сівага не толькі як высакакласнага спецыяліста, але і як чалавека, гатовага падзяліцца сваім вопытам з маладзейшымі калегамі.

Сёлета напярэдадні прафесіянальнага свята Віктар Фёдаравіч атрымаў з рук міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь А. А. Церахава адзнаку за шматгадовую, добрасумленную працу – знак “Ганаровы работнік жыллёва-камунальнай гаспадаркі”.

Тэкст і фота Алены ЗБІРЭНКА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Экскаватаршчык участка аўтатранспарту РУП “Валожынскі жылкамунгас” Віктар Фёдаравіч СІВЫ мае за плячамі больш за трыццаць гадоў працоўнага стажу ў камунальнай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика