Жадае, каб валожынцы багацелі. 21.by

Жадае, каб валожынцы багацелі

27.03.2018 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

      Не так даўно ў райвыканкаме адбылося пасяджэнне савета па развіцці прадпрымальніцтва, дзе абмяркоўваліся асноўныя пытанні прымянення норм Дэкрэта № 7 “Аб развіцці прадпрымальніцтва” і Указа Прэзідэнта № 345 “Аб развіцці гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання”.

Гэта ключавыя дакументы, што накіраваны на паляпшэнне бізнес-клімату, развіццё прадпрымальніцкай ініцыятывы, стымуляванне дзелавой актыўнасці. У форуме прынялі ўдзел спецыялісты падраздзяленняў райвыканкама і раённых службаў, у кампетэнцыю якіх уваходзяць пытанні будаўніцтва, падаткаабкладання, гандлю, пажарнай бяспекі, экалогіі, стандартызацыі, санітарных норм, а таксама фізічныя і юрыдычныя асобы, якія ажыццяўляюць сваю дзейнасць на тэрыторыі раёна ў розных сферах. Былі і тыя, хто жадае пачаць сваю справу з нуля.

Адчувалася, што прысутныя зацікаўлены ў абмеркаванні паднятых пытанняў, спадзяюцца на канструктыўны дыялог з прадстаўнікамі ўлады, чакаюць ад іх паразумення і падтрымкі.

Самай актыўнай удзельніцай сустрэчы была індывідуальны прадпрымальнік з Валожына А. Д. ЗАНЯМОНЕЦ. І вось якую ацэнку мерапрыемству дала Аліна Дзмітрыеўна: “Я задаволена вынікамі, бо атрымала адказы на большасць пытанняў, якія хвалявалі. Вельмі ўдзячна начальніку аддзела эканомікі райвыканкама А. В. Бразоўскаму за даступную падачу інфармацыі, а таксама за высокапрафесіянальную работу супрацоўнікаў гэтага падраздзялення. Заўсёды прыемна працаваць з нашымі землеўпарадкавальнай службай, санстанцыяй, аддзелам архітэктуры. Патэнцыял для развіцця прадпрымальніцтва ў раёне ёсць, падтрымка з боку мясцовай улады адчуваецца…”

Аліну Занямонец, нягледзячы на невялікі вопыт вядзення прыватнай справы, смела можна аднесці да ліку паспяховых прадпрымальнікаў. Бізнес яе актыўна расшыраецца, набірае абароты. Пачынала з адной невялічкай крамы на арандуемай пляцоўцы, а зараз мае чатыры магазіны (адным кіруе па даверанасці мужа), прыкупіла ўчастак зямлі ў цэнтры горада, дзе плануе пабудаваць цэнтр для развіцця дзяцей, у бліжэйшых планах – адкрыццё СПА-салона. Гэта маладая жанчына ўпэўнена, што менавіта тут, у родным горадзе, зможа рэалізавацца. Сёлета ў краіне аб’яўлены Год малой радзімы, і Аліна Занямонец разлічвае зрабіць асабісты ўклад на агульную карысць землякоў: стварыць новыя працоўныя месцы, пастараецца, каб правінцыялы не імкнуліся ў сталіцу за пакупкамі, а змаглі задаволіць свае патрэбы па месцы жыхарства. Па назіраннях маладой бізнес-лэдзі валожынцаў пакуль нельга назваць заможнымі: адзенне і іншыя тавары прэміўм-класа рэалізуюцца слаба, попытам карыстаецца толькі бюджэтная лінія. Даходы людзям неабходна павышаць, адзін са шляхоў вырашэння такой задачы – актывізацыя прыватнай ініцыятывы.

Не сакрэт, што адносіны да іпэшнікаў у грамадстве вельмі розныя: адны іх крытыкуюць, іншыя – зайздросцяць. А хтосьці і хацеў бы трапіць у гэта асяроддзе, ды баіцца рызыкаваць. Аліну, яе старэйшых брата Віктара і сястру Эму бацькі выхоўвалі па хрысціянскіх традыцыях, а з Богам у сэрцы чаго баяцца? Жыві годна, паважай людзей, сумленна працуй і не сумнявайся ні ў сабе, ні ў сваёй справе. У вёсцы Калдыкі ў адрас Ядвігі і Дзмітрыя Саевічаў (мамы і таты Аліны) ніхто не скажа дрэннага слова. У шлюбе яны амаль паўстагоддзя, выхавалі траіх цудоўных дзяцей, цяпер цешацца ўнукамі. Магчыма, шкадуюць, што ў меншай дачкі толькі адзін сынок… Аліна ў адказ усміхаецца: “Выгадаваць траіх дзяцей нашмат цяжэй, чым упраўляцца з трыма магазінамі! Не дарасла я да такой адказнасці! Затое шматдзетным мамам гатова працягнуць руку дапамогі. Абы толькі не тармазіўся мой бізнес…”.

Алена ЗБІРЭНКА,

фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
      Не так даўно ў райвыканкаме адбылося пасяджэнне савета па развіцці прадпрымальніцтва, дзе абмяркоўваліся асноўныя пытанні прымянення норм Дэкрэта № 7 “Аб...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика