Гісторыя ўзаемаадносін у музейных экспанатах. 21.by

Гісторыя ўзаемаадносін у музейных экспанатах

Размер текста:
A
A
A

Сімвалічная дата – 2 красавіка – даўно стала для кожнага беларуса і расіяніна знакам добрай волі, згуртаванасці, міру і росквіту. Гэты дзень сімвалізуе непарушную дружбу беларускага і расійскага народаў, іх сапраўднае братэрства.

У Валожынскім краязнаўчым музеі захоўваецца значная калекцыя рарытэтных экспанатаў, якія ў розныя гады ў якасці падарункаў перадаваліся ў дар раёну дэлегацыямі гасцей ці прадстаўнікамі Валожына пасля сяброўскіх візітаў у гарады-пабрацімы.

Чатырнаццаць гадоў таму ў Зарайску – цэнтры аднаго з муніцыпальных раёнаў Маскоўскай вобласці – быў заключаны дагавор аб супрацоўніцтве між Валожынам, двума расійскімі гарадамі – Зарайскам і Арзамасам, украінскім Макаравам і балгарскім Попава. З той пары дружнае кола пашырылася. Зараз у ім значацца яшчэ некалькі населеных пунктаў Польшчы, Літвы, Эстоніі…

Традыцыйна найбольш цесныя сяброўскія стасункі падтрымліваюцца з гарадамі Расійскай Федэрацыі. У 2014 годзе сімвалічны мост дружбы працягнуўся між Валожынам і Лобняй. Перыядычна прадстаўнікі гарадоў, што паспелі стаць братамі не толькі на паперы, накіроўваюцца адзін да аднаго з мэтай удзелу ў самых маштабных і знакавых мерапрыемствах. А хто ж едзе ў госці з пустымі рукамі?

Пра многія экспанаты, з якіх ў музеі літаральна “здзьмухваюць пыл”, дырэктар установы Наталля Лоўчая можа расказваць гадзінамі. За кожным з іх – гісторыя.

Вось сувеніры з Арзамаса, які часта называюць горадам храмаў. Сярод падарункаў мноства інфармацыі аб культавых будынках, выявы ўнікальных ікон з падрабязным апісаннем. Арзамасцы ганарацца сваім машынабудаўнічым заводам. Аматарам ваеннай тэхнікі будуць цікавымі мадэлі баявых машын. Кожная заключана ў шкляны прамавугольнік – прыгожа і салідна. Шырока прадстаўлены таксама падарачныя планшэты з фотаздымкамі гістарычных месц, друкаваная прадукцыя.

Са старажытнага Зарайска – горада на рацэ Асётр – звычайна прыбываюць наборы паштовак, у якіх крок за крокам прасочваецца амаль тысячагадовае жыццё горада. Ёсць некалькі карцін, на якіх – гонар кожнага зарайца – старажытны крэмль, цэрквы, мясціны, звязаныя з вядомымі асобамі. Славіцца горад і незвычайнай колькасцю помнікаў. Пра іх можна даведацца з шыкоўных падарачных фаліянтаў.

З Лобні падарункаў значна менш. Не дзіва – не паспелі назапасіцца за невялікі тэрмін. Тым не менш, ёсць на што паглядзець. Усяго ў 4-х кіламетрах ад горада размешчаны сусветнавядомы аэрапорт “Шарамецьева”. Таму многія сувеніры на “паветраную” тэматыку. Лобня размяслілася на месцы старажытнага паселішча, а гэта значыць, што паданні і легенды цудоўна ўпісаліся ў сучаснасць, пра што сведчаць маляўнічыя брашуры, вымпелы і плакаты.

Кожны з гэтай тройкі гарадоў славіцца развіццём рамёстваў, таму можна пабачыць вырабы, выкананыя ў розных тэхніках. Тут ёсць гербы, лялькі чаканкі на метале, значкі… Тым, хто выкажа жаданне, супрацоўнікі музея могуць наладзіць прагляд відэа – маецца цэлая калекцыя дыскаў. Прыцягваюць погляд фота дэлегацый. Цікава пагартаць і памятныя адрасы, за словамі якіх гісторыя не толькі Арзамаса, Зарайска ці Лобні, але і нашага Валожына.

Дарэчы,  у 1957 годзе створана Сусветная федэрацыя пародненых гарадоў. Рашэннем гэтай арганізацы, прынятым у Парыжы ў 1963 годзе, апошняя нядзеля красавіка аб’яўлена Сусветным днём пародненых гарадоў.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ,

фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сімвалічная дата – 2 красавіка – даўно стала для кожнага беларуса і расіяніна знакам добрай волі, згуртаванасці, міру і росквіту. Гэты дзень сімвалізуе непарушную...
 
 
 


Архив (Новости Культуры)

21.by в социальных сетях

Свежие газеты

21.05.2018
Mir24.TV Belarus
Івацэвіцкі веснік
Кобринский вестник
Навiны Палесся
Полесская правда
Пинский Вестник
Варяг-пресс
Зара (Бешенковичи)
Гарадоцкi веснiк
Новости Докшицы
Лепельский край
Міёрскія навіны
Новости Полоцка
Поставский край
Патриот (Ушачи)
Клiч Радзiмы
Герой працы
Газета Авангард
Новости Ветки
Народны голас
Лоевский край
Mlife
Петрыкаускiя навiны
Хойницкiя навiны
Чачэрскi веснiк
Новости Волковыска
Вороновская газета
Газета Праца
Полымя
Заря над Неманам
Свислочская газета
Светлы шлях
Единство
Новости Дзержинска
Нясвижскiя навiны
Инфа-Курьер
Слуцк Город
Смалявiцкi край
Soligorsk News
Прамень
Раёны весник
Маяк Преднепровья
Горецкий вестник
Савецкая вёска
Кировец
Голас Касцюкоушчыны
Кричевская жизнь
Асiповiцкi край
Новости Хотимска
Новы дзень (Жлобин)
Перамога (Дятлово)
Святло кастрычнiка (Мстиславль)
22.05.2018
Mir24.TV Belarus
Івацэвіцкі веснік
Кобринский вестник
Навiны Палесся
Полесская правда
Пинский Вестник
Варяг-пресс
Двинская правда (Верхнедвинск)
Новости Полоцка
Поставский край
Патриот (Ушачи)
Клiч Радзiмы
Герой працы
Газета Авангард
Новости Ветки
Народны голас
Лоевский край
Чырвоны Кастрычнiк
Петрыкаускiя навiны
Новости Волковыска
Вороновская газета
Ивьевский край
Полымя
Лидская газета
Свислочская газета
Светлы шлях
Единство
Новости Дзержинска
Нясвижскiя навiны
Инфа-Курьер
Слуцк Город
Смалявiцкi край
Soligorsk News
Прамень
Раёны весник
Радзiма
Горецкий вестник
Савецкая вёска
Кировец
Голас Касцюкоушчыны
Новости Хотимска
Новы дзень (Жлобин)
Перамога (Дятлово)
Святло кастрычнiка (Мстиславль)

© 2004-2018 21.by
Яндекс.Метрика