Творчым калектывам Парахонскай дзіцячай школы мастацтваў артысты ансамбля «Свята» апладзіравалi стоячы. 21.by

Творчым калектывам Парахонскай дзіцячай школы мастацтваў артысты ансамбля «Свята» апладзіравалi стоячы

Размер текста:
A
A
A
>

Творчым калектывам Парахонскай дзіцячай школы мастацтваў артысты ансамбля «Свята» апладзіравалi стоячы
Як звязаныя лёсы беларускага дзяржаўнага ансамбля народнай музыкі «Свята» і творчага калектыву «Красачкі» Парахонскай дзіцячай школы мастацтваў? Адказ на інтрыгуючае пытанне падчас сустрэчы вядомых артыстаў і пачынаючых зорак даў дырэктар школы Пётр Саламянюк.

Ансамбль «Свята» завітаў у аграгарадок як удзельнік міжнароднай сацыяльна-творчай праграмы «У будучыню – з надзеяй» і да пачатку канцэрта на мясцовай сцэне сустрэўся з выхаванцамі школы мастацтваў. Дырэктара Пятра Пятровіча госці слухалі ўважліва і з прыемным здзіўленнем. Аказваецца, некалі, больш як трыццаць год таму, ансамбль «Свята» выступаў у Парахонску. Пад уражаннем пачутага і ўбачанага ўзнікла дакучлівая ідэя стварыць нешта падобнае тут, дома. Так нарадзіліся «Красачкі» – цяпер узорны калектыў, гонар рэгіёна, чаканы госць не толькі на святочных пляцоўках Піншчыны, але далёка за яе межамі. У студзені ансамбль з поспехам з’ездзіў на  каляднае свята ў Польшчу.

–  Адбылася сустрэча праз трыццаць год, – скажа з гэтай нагоды ініцыятар і нязменны арганізатар сацыяльна-творчага праекту «Чарнобыльскі шлях – дарога жыцця» (другі год завецца «У будучыню – з надзеяй») Кацярына Копелева, віншуючы з выдатнай падзеяй парахонцаў, якіх, як прызналася, вельмі любіць. За талент, беражлівыя адносіны да роднай зямлі і яе скарбаў, гасціннасць.

Удзельнікам ансамбля «Свята» прапанавалі міні-канцэрт калектываў школы мастацтваў. Уражаныя майстры сцэны нумар за нумарам ставілі выступоўцам адзнаку «брава». А мастацкі кіраўнік, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Анатоль Кашталапаў у запале каментаваў: «І гэта ў вёсцы! Я захоплены вамі!». Дарэчы, узорны духавы аркестр, які, на здзіўленне гасцей, не з’яўляецца прафесійным, быў запрошаны на фінальны канцэрт праекту, што адбудзецца ў Мінску, у Беларускай дзяржаўнай філармоніі, 16 мая.

Пётр Саламянюк з удзячнасцю адзначыў, што годна выглядаць і не турбавацца аб матэрыяльным забеспячэнні юным талентам дапамагае кіраўніцтва мясцовай гаспадаркі – ААТ «Парахонскае».

«Другая дзея» насычанага творчасцю дня ў Парахонску адбылася на сцэне мясцовага цэнтра культуры. На адной пляцоўцы з майстрамі – эстраднымі выканаўцамі Дзмітрыем Шуканавым, Генадзем Санько і ансамблем «Свята» – выступілі маладыя таленты раёна. У выніку ў фінал праекта ў гэтым годзе трапілі юны цымбаліст, лаўрэат міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў, выхаванец Лагішынскай ДзШМ Раман Стасюкевіч і інструментальнае трыа «Пралеска» Лышчанскай ДзШМ. Усіх удзельнікаў будуць рады вітаць на мінскім міжнародным фестывалі юных талентаў, што адбудзецца ў верасні ў кожнай вобласці.

Падчас яскравага выступлення калектыву «Свята» прагучала прэм’ера песні «Малая радзіма». Відавочна, што тэма 2018 года адзываецца ў сэрцы кожнага беларуса, незважаючы на ўзрост, занятасць ў розных сферах гаспадарання, сацыяльны статус і іншыя акалічнасці. Таму і падназва сёняшніх канцэртаў праекту – «Па родных сцежках малой радзімы».

Кветкі і сувеніры шаноўным творчым гасцям з удзячнасцю і на памяць падаравала начальнік раённага аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Людміла Галавач. А таксама перадала Парахонскай дзіцячай школе мастацтваў ад Беларускага фонду міру сертыфікат на 300 рублёў для набыцця музычнай апаратуры.

 Людміла Рэбкавец.
Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
> Як звязаныя лёсы беларускага дзяржаўнага ансамбля народнай музыкі «Свята» і творчага калектыву «Красачкі» Парахонскай дзіцячай школы мастацтваў? Адказ на...
 
 
 


Архив (Новости Культуры)

21.by в социальных сетях

Свежие газеты

15.11.2018
Mir24.TV Belarus
Кобринский вестник
Навiны Палесся
Полесская правда
Пинский Вестник
Гарадоцкi веснiк
Днепровская правда (Дуюровно)
Голас Сененшчыны
Патриот (Ушачи)
Клiч Радзiмы
Герой працы
Газета Авангард
Лоевский край
Mlife
Новости Волковыска
Вороновская газета
Ивьевский край
Полымя
Lida.Info
Заря над Неманам
Свислочская газета
Светлы шлях
Единство
Новости Дзержинска
Нясвижскiя навiны
Слуцк Город
Смалявiцкi край
Маяк Преднепровья
Радзiма
Горецкий вестник
Кировец
Голас Касцюкоушчыны
Кричевская жизнь
Новости Хотимска
Новы дзень (Жлобин)
Перамога (Дятлово)
Святло кастрычнiка (Мстиславль)
16.11.2018
Mir24.TV Belarus
Івацэвіцкі веснік
Кобринский вестник
Навiны Палесся
Полесская правда
Пинский Вестник
Двинская правда (Верхнедвинск)
Гарадоцкi веснiк
Новости Докшицы
Міёрскія навіны
Голас Сененшчыны
Патриот (Ушачи)
Клiч Радзiмы
Герой працы
Газета Авангард
Лоевский край
Mlife
Новости Волковыска
Вороновская газета
Полымя
Lida.Info
Заря над Неманам
Свислочская газета
Светлы шлях
Единство
Новости Дзержинска
Нясвижскiя навiны
Смалявiцкi край
Soligorsk News
Маяк Преднепровья
Радзiма
Горецкий вестник
Савецкая вёска
Кировец
Голас Касцюкоушчыны
Асiповiцкi край
Новости Хотимска
Новы дзень (Жлобин)
Перамога (Дятлово)
Святло кастрычнiка (Мстиславль)

© 2004-2018 21.by
Яндекс.Метрика