Новыя зоркі ўзышлі над Палессем. 21.by

Новыя зоркі ўзышлі над Палессем

16.05.2018 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

DSCN9221
 Заключны канцэрт пераможцаў раённага конкурсу сучаснага эстраднага мастацтва “Зоркі Палесся” адбыўся ў гарадскім парку раённага цэнтра ў нядзелю 13 мая і прысвячаўся Году малой радзімы.

Удзельнікамі фіналу сталі 24 выканаўцы, якіх журы прызнала лепшымі  ў адборачных турах, што прайшлі ў Давыд-Гарадоцкім, Рэчыцкім і Альшанскім дамах культуры. Юныя таленты радавалі  сваім майстэрствам  ў вакальным, харэаграфічным, інструментальным і размоўным жанрах.DSCN9206

Упершыню ў фінальным канцэрце “Зорак Палесся” ў якасці гасцей выступілі вакальныя выканаўцы і танцавальны калектыў “Абісаль” з Лунінеччыны. Іх яркія выступленні былі адзначаны граматамі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Столінскага райвыканкама.

Усе пераможцы раённага конкурсу “Зоркі Палесся” былі ўзнагароджаны дыпломамі і граматамі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, аддзела адукацыі, спорту і турызму, раённага камітэта ГА “БРСМ”.

DSCN9217

Раённая газеты “Навіны Палесся” заснавала і трэці год запар уручае свой прыз аднаму з удзельнікаў заключнага канцэрта. Сёлета дыплом сімпатый і падарунак ад “НП” атрымала Юлія Скрабец  — удзельніца аматарскай творчасці Рубельскага сельскага дома культуры.ведущие программы Дмитрий Пилипчук и Анна Рожко
 

Карэспандэнт інфармацыйнага партала  “Медыя-Палессе” спецыяльны прыз  уручыў удзельніку аматарскай творчасці Давыд-Гарадоцкага ГДК Давыду Цяцюра, які выканаў песню “Зорка Венера” на словы Максіма Багдановіча і акампаніраваў сабе на гітары.

Штогадовы конкурс сучаснага эстраднага мастацтва “Зоркі Палесся” садзейнічае развіццю і папулярызацыі разнажанравага мастацтва, павышэнню выканальніцкага майстэрства эстрадных калектываў і асобных выканаўцаў, арганізацыі вольнага часу дзяцей і моладзі.

Галіна ГАШЧУК

Фота аўтара

вокальная группа ТриА СШ № 2 г. Столина

Виктория Федорец из д. Видибор Владислав Мельник из д. РухчаДавид Тетюра Давид-Городокский ГДК
Карина Симончик и Диана Бруцкая Столинский РЦДТ
участники любительского творчества Рубельского СДК
участники Рубельского СДК
финалисты конкурса

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 Заключны канцэрт пераможцаў раённага конкурсу сучаснага эстраднага мастацтва “Зоркі Палесся” адбыўся ў гарадскім парку раённага цэнтра ў нядзелю 13 мая
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика