Партрэт з Дошкі гонару: талачынскага зваршчыка Анатоля Сініцу адпраўляюць для правядзення работ у сістэме Віцебскаблгаза па ўсёй вобласці. 21.by

Партрэт з Дошкі гонару: талачынскага зваршчыка Анатоля Сініцу адпраўляюць для правядзення работ у сістэме Віцебскаблгаза па ўсёй вобласці

21.05.2018 16:00 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Спецыяльнасць электрагазазваршчыка заўсёды была хадавой, людзі, якія маюць яе, патрабаваліся і патрабуюцца ў розных галінах вытворчасці. А такі зваршчык, як Анатоль Сініца, запатрабаваны больш, чым хто іншы, яго нярэдка адпраўляюць для правядзення разнастайных работ у сістэме Віцебскаблгаза па ўсёй вобласці. Напрыклад, нядаўна ён вярнуўся з Полацка, дзе займаўся зварачнымі работамі на газаправодзе.

Анатоль Іванавіч неаднаразова адзначаўся Ганаровымі граматамі, займаў прызавыя месцы, у тым ліку і першае, на конкурсах прафесійнага майстэрства, а сёлета занесены на раённую Дошку гонару па выніках працы за 2017 год. Свой прафесійны ўзровень яму даводзіцца пацвярджаць не толькі якаснай штодзённай працай, а яшчэ і рэгулярнымі кантрольнымі мерапрыемствамі: раз на месяц адпраўляюцца на экспертызу звараныя ім два фрагменты трубы, раз на год праводзіцца атэстацыя.

Вучыцца на зваршчыка Анатоль пайшоў пасля заканчэння 8 класаў Талачынскай СШ №2 разам яшчэ з двума сябрамі. Закончыў ПТВ у Мсціслаўлі і з таго часу прафесію ніколі не мяняў (быў толькі перапынак на службу ў арміі). Працаваць даводзілася ў розных арганізацыях — сельскагаспадарчай, будаўнічай, прамысловай, ездзіў у Сібір. У Талачынскі райгаз прыйшоў у 2001 годзе.

Як і кожны вялікі аматар сваёй справы, выкананнем штодзённых прафесійных абавязкаў Анатоль Іванавіч не абмяжоўваецца. Ёсць у яго ўласны зварачны апарат, так што можа і ў сябе дома па гаспадарцы што-небудзь адрамантаваць ці вырабіць, і каму-небудзь дапамагчы. Напрыклад, у двары дзіцячага сада №3, які наведвала ўнучка Анатоля Іванавіча, размешчаны вырабленыя ім элементы ландшафтнага дызайну ў выглядзе парасонаў.

Па старым заканадаўстве Анатоль Іванавіч ужо мог бы быць пенсіянерам, але не паспеў, трапіў у лік тых, каму неабходны для выхаду на пенсію стаж быў павялічаны. І зусім не шкадуе пра гэтую акалічнасць, гаворыць, што ёсць і сілы, і жаданне працаваць, таму нават калі б прапанавалі яму заслужаны адпачынак, то не ўзрадаваўся б.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Спецыяльнасць электрагазазваршчыка заўсёды была хадавой, людзі, якія маюць яе, патрабаваліся і патрабуюцца ў розных галінах вытворчасці. А такі зваршчык, як...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика