Копыльский районный центр традиционной культуры награжден денежным призом и Дипломом по итогам Х Республиканского фестиваля-ярмарки ремесел «Весенний букет». 21.by

Копыльский районный центр традиционной культуры награжден денежным призом и Дипломом по итогам Х Республиканского фестиваля-ярмарки ремесел «Весенний букет»

13.06.2018 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Раённы цэнтр традыцыйнай культуры ўзнагароджаны грашовым прызам і Дыпломам у намінацыі «Лепшая калекцыя выставачных работ» па выніках Х Рэспубліканскага фестывалю-кірмашу рамёстваў «Вясновы букет».


■ Удзельнікі фестывалю «Вясновы букет»

Ён праходзіў напрыканцы мая, і сюды з’ехаліся больш за 300 майстроў з розных куточкаў нашай краіны, каб прадэманстраваць свае цудоўныя вырабы, паказаць майстар-класы па дэкаратыўна-прыкладным мастацтве, абмяняцца вопытам, арганізаваць выставы-продажы творчых работ. Нашу Капыльшчыну прадстаўлялі самыя таленавітыя майстры сваёй справы: ткачыха са статусам «народны майстар Беларусі» Вера Нікалаевіч, майстры раённага цэнтра ткацтва Таццяна Волкава (дырэктар), Наталля Сафронава і навучэнцы «Школы ткачоў» Алена Бельская, Данііл Сафронаў, Кацярына Бубніковіч, Раман Волкаў. Нашы ткачы дэманстравалі высокае ўменне валодання тэхнічнымі і мастацкімі прыёмамі ткацтва ручнікоў і паясоў. Вялікую цікавасць выклікалі вышыванкі Бярнарды Лявоненкі і абярэгі Наталлі Раеўскай.

Як паведаміла Галіна Гурло, дырэктар раённага цэнтра традыцыйнай культуры, зараз разьбяр па дрэве, неаднаразовы пераможца абласнога свята-конкурсу рэзчыкаў па дрэве манументальнай скульптуры «Сонечная цеплыня дрэва» Іван Васілевіч прымае ўдзел у творчым спаборніцтве, якое праходзіць у Любані.

Усяго ў свяце ўдзельнічаюць 12 майстроў з Мінска, Мінскай і Гомельскай абласцей. Кожны з іх на працягу дзесяці дзён вырабіць сваю драўляную скульптуру, выкарыстоўваючы розныя віды і тэхналагічныя прыёмы мастацкай апрацоўкі драўніны. Тэматыка сёлетняга свята па жаданні арганізатараў даволі шырокая — ад вобразаў мясцовых казак да партрэтаў славутых землякоў. Скульптуры ўпрыгожаць тэрыторыю горада Любані. Сярод іх годнае месца зойме і драўляная фігура мядзведзя ў выкананні Івана Васілевіча.

Маргарыта САКОВІЧ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Раённы цэнтр традыцыйнай культуры ўзнагароджаны грашовым прызам і Дыпломам у намінацыі «Лепшая калекцыя выставачных  работ» па выніках Х Рэспубліканскага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика