У гарадскім пасёлку Акцябрскі пройдзе фестываль фальклорнага мастацтва. 21.by

У гарадскім пасёлку Акцябрскі пройдзе фестываль фальклорнага мастацтва

20.06.2018 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

ЗАПРАШАЕМ НА «БЕРАГІНЮ»!
У гарадскім пасёлку Акцябрскі з 20 па 24 чэрвеня 2018 года пройдзе Х Рэспубліканскі фестываль фальклорнага мастацтва «Берагіня».

берагиня

Прайшло  20 гадоў з часу зараджэння вытокаў фальклорнага фестывальнага руху «Берагіня». Раз у два гады адбываецца заключны маштабны форум. Гарадскі пасёлак Акцябрскі ў чарговы раз гасцінна адчыніць  дзверы для правядзення захапляльных конкурсных імпрэзаў фестывалю.
Юбілейная  «Берагіня»  сімвалічна супадае з Годам малой радзімы. Фестываль – цудоўная магчымасць для беларусаў выявіць сваё, паказаць адно аднаму, чым багаты іх край. У заключных імпрэзах прымуць  ўдзел амаль 50 фальклорных калектываў з Беларусі і калектывы з замежжа. Сярод гасцей – ансамбль «Красная горка» (г. Бранск), народны фальклорна-этнаграфічны ансамбль «Вячоркі» (г. Цюмень),  маладзёжна-фальклорная студыя «Banga» (г. Рыга, Латвія),  народны майстра з Даніі і іншыя.
Звыш 800 удзельнікаў і гасцей фестывалю з’едуцца да нас, каб прадэманстраваць сваё майстэрства па захаванні  і развіцці  народнай спадчыны.У чарговы раз гарадскі пасёлак ператворыцца ў адну вялікую святочную пляцоўку.
Акцябрскі раён будуць прадстаўляць  аўтэнтычныя гурты –  «Перазвоны» (Гацкі ЦКДД), «Купалінка» (Пратасаўскі СДНТ), «Шчадрухі» (Забалацкі СК) і дзіцячыя ўзорныя фальклорныя ансамблі – «Рудабельскія зорачкі» (ДУК «Акцябрскі цэнтр вольнага часу»),  «Праменьчыкі» (ДУА «Дзіцячая школа мастацтваў»), «Некрашынка» (Валосавіцкі СДНТ), «Цярэшкавы шчодрыкі» (Рассветаўскі КСК).
Праграма фестывалю прадугледжвае паказ  абавязковага  выступлення фальклорных калектываў у  адпаведных інструментальных і танцавальна-спеўных намінацыях, удзелу ў конкурсах і турнірах. Гледачам свае канцэртныя праграмы прадставяць замежныя калектывы-госці і калектывы-пераможцы фестывалю мінулых гадоў.   Падчас свята будуць праводзіцца майстар-класы народнага танца, традыцыйных спеваў, інструментальнага выканальніцтва, традыцыйных рамёстваў, пляценне купальскіх вянкоў, гледачоў чакаюць выступленні народных апавядальнікаў, гульнёва-забаўляльныя праграммы, выставы-продажы вырабаў народных майстроў. Праграма фестывальнага жыцця  мае быць насычанай, з абавязковым удзелам апантаных даследчыкаў, экспертаў, педагогаў, дзяцей.
Сардэчна запрашаем да нас на «Берагіню»!
З павагай, Алена Старыновіч,  галоўны рэдактар дзяржаўнай установы  «Рэдакцыя газеты «Чырвоны Кастрычнік».

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ЗАПРАШАЕМ НА «БЕРАГІНЮ»! У гарадскім пасёлку Акцябрскі з 20 па 24 чэрвеня 2018 года пройдзе Х Рэспубліканскі фестываль фальклорнага мастацтва «Берагіня». Прайшло  20...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика