Урачыстае адкрыццё XXVII Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» адбудзецца сёння ў Летнім амфітэатры. 21.by

Урачыстае адкрыццё XXVII Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» адбудзецца сёння ў Летнім амфітэатры

Размер текста:
A
A
A

Урачыстае адкрыццё XXVII Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» адбудзецца сёння ў Летнім амфітэатры Старту форуму спадарожнічае цэлы цырыманіял. Духавыя аркестры, барабаншчыцы і мажарэткі апоўдні музыкай і барабанным дробатам прыцягнуць увагу гараджан і гасцей да пляцоўкі культурна-спартыўнага комплексу Летняга амфітэатра. Тут апоўдні побач са сцягамі краін-удзельніц падымецца яшчэ адзін — сцяг фестывалю. Крыху пазней побач на Плошчы зорак атрымае імянную прапіску ўладальнік спецыяльнай узнагароды Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Праз мастацтва — да міру і ўзаемаразумення» Роза Рымбаева. А потым з прызнанай ужо зоркі ўвага пераключыцца на артыстаў, чый творчы шлях да поспеху толькі пачынаецца, — на тым жа месцы адбудзецца жараб’ёўка на паўфінал XXVII Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск-2018». Роза Рымбаева’ Між тым інтрыга XVI Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу «Віцебск-2018», наадварот, да гэтага моманту будзе раскрыта: гала-канцэрт і ўзнагароджанне пераможцаў пройдуць у канцэртнай зале «Віцебск» у 17.00. А вечарам уладальнік Гран-пры выйдзе на сцэну Летняга амфітэатра на ўрачыстым канцэрце адкрыцця форуму ў 20.30. У праграме — самыя любімыя артысты, даўнія сябры форуму і новыя асобы: Мікалай Баскаў, Ірына Алеграва, Зара, Ігар Нікалаеў, Алег Меньшыкаў і яго аркестр, Святлана Бязродная і «Вівальдзі-аркестр», арт-група «Хор Турэцкага», Маскоўскі дзяржаўны акадэмічны тэатр танца «Гжэль»; Іна Афанасьева, Ірына Дарафеева, Руслан Аляхно, Анатоль Ярмоленка і ансамбль «Сябры»; Горан Брэгавіч і «Вясельна-пахавальны аркестр», Эмір Кустурыца і «No smoking orchestra», Рафаэль, Наталля Арэйра, Таісія Павалій, Роза Рымбаева, Дзімаш Кудайберген і многія іншыя. Мікалай Баскаў’ Хор Турэцкага’ Іна Афанасьева’ Аншлагі чакаюцца і на іншых пляцоўках форуму. Маскоўскі сучасны мастацкі тэатр (Расія) прадставіць на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драмтэатра спектакль паводле п’есы аднаго з самых вядомых аўтараў і суаўтараў савецкіх драматургічных хітоў Барыса Рацэра «Каліфарнійскае танга». Фестывальны Віцебск’ Дзяцей і іх бацькоў двойчы ў дзень запрашае ў госці на «Лялечны квартал» беларускі тэатр «Лялька». Тут пакажуць музычную казку-фантазію «Брэменскія музыкі». Свята ў поўным аб’ёме прыйдзе і на фестывальныя вуліцы: першыя мерапрыемствы IV Фэсту вулічнага мастацтва «На сямі вятрах» — а гэта выступленні танцораў, музыкантаў, мастакоў, перформераў, тэатральных акцёраў, сярэдневяковы спектакль «Казка пра Цмока» і многае іншае — пройдуць на тэрыторыях ля Пушкінскага моста і на суседняй плошчы, на вул. Талстога, ля цэнтра сучаснага мастацтва, у парку Фрунзэ, ля тэатра «Лялька». А з 20.00 адпачывальнікі ў парку Фрунзэ трапяць у паток перфоманс-шэсця NON STOP, прысвечанага адкрыццю фэсту «На сямі вятрах». Усе яго ўдзельнікі шумным парадам пройдуць да Пушкінскай плошчы, дзе адбудзецца іх яркае прадстаўленне. XXVII Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» пройдзе з 12 па 16 ліпеня. Дадатковыя мерапрыемствы запланаваны 9-11 і 17-18 ліпеня
Чытаць поўнасцю: http://blr.belta.by/culture/view/slavjanski-bazar-urachysta-adkryvaetstsa-u-vitsebsku-70279-2018/

Оставить комментарий

 
 


Архив (Новости Культуры)

21.by в социальных сетях



Партнёры

© 2004-2018 21.by
Яндекс.Метрика