На днях свой 80-гадовы юбілей адзначыў вядомы лоеўскі паэт Алесь Кукара. 21.by

На днях свой 80-гадовы юбілей адзначыў вядомы лоеўскі паэт Алесь Кукара

Размер текста:
A
A
A

На днях свой 80-гадовы юбілей адзначыў вядомы лоеўскі паэт Алесь КукараНа днях свой 80-гадовы юбілей адзначыў вядомы лоеўскі паэт Алесь Кукара. Аўтар і сааўтар васьмі вершаваных зборнікаў, актыўны ўдзельнік грамадскага жыцця раёна, філолаг, перакладчык і музыкант, бяссменны кіраўнік літаратурнага аб’яднання аматараў паэзіі «Гучальнае слова», увесь свой творчы і жыццёвы шлях ён прысвяціў Лоеўшчыне, у гонар якой і зараз з натхненнем працягвае пісаць чароўныя вершы.
Увогуле шырокая тэматыка яго літаратурнай дзейнасці ўражвае: паэмы, санеты, прысвячэнні, песні аб роднай вёсцы над Бярозай-ракой і зямлі над Сожам і Дняпром, аб краях, дзе давялося пабываць, аб патрыятызме землякоў, аб дружбе і яднанні людзей і цэлых народаў, аб вечнай веры, надзеі і любові пакінулі адметны след на літаратурнай ніве роднага краю.
Знайшлося месца і творам для дзяцей. Якраз зараз рыхтуецца новы зборнік з вершаванымі загадкамі, анаграмамі, шарадамі, песнямі і вершамі. Сур’ёзная работа праведзена па збору матэрыялаў для кнігі пра лепшых людзей Лоеўшчыны. Словам, ідэй мноства, як і жадання хутчэй іх рэалізаваць.
Больш чатырох дзесяцігоддзяў ён прысвяціў настаўніцкай дзейнасці. Працуючы выкладчыкам рускай мовы і літаратуры ў Лоеўскім педагагічным каледжы, особна вызначаў тых, хто шчыра любіў паэтычныя радкі, імкнуўся да вяршынь прыгожага пісьменства. Бо, на яго думку, не нараджаюцца паэтамі, паэтамі становяцца.
Шчыры прыхільнік роднай мовы, Алесь Кукара робіць усё магчымае, каб зберагчы асаблівае, непаўторнае беларускае слова, захаваць літаратурную спадчыну Лоеўшчыны для нашчадкаў. А сучаснікам дорыць радасць сустрэчы з цудоўным мастацтвам паэзіі, далучае да родных вытокаў, фальклорных традыцый.
З вышыні свайго саліднага ўзросту Аляксандр Уладзіміравіч упэўнена можа заявіць, што ўдзячны лёсу за ўсе яго шчодрыя дары — любячую сям’ю, цікавыя знаёмствы з вядомымі асобамі Беларусі, шчырых сяброў, здольных вучняў, а галоўнае — за паэтычны талент і творчы непакой, якія да гэтай пары забіраюць у палон усе яго думкі і хваляванні сэрца, нясуць прызнальнасць і павагу чытачоў.
Тэкст і фота Таццяны Бяловай, “ЛК”.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На днях свой 80-гадовы юбілей адзначыў вядомы лоеўскі паэт Алесь Кукара. Аўтар і сааўтар васьмі вершаваных зборнікаў, актыўны ўдзельнік грамадскага жыцця раёна,...
 
 
 


Архив (Новости Культуры)

21.by в социальных сетях

Свежие газеты

19.11.2018
Mir24.TV Belarus
Івацэвіцкі веснік
Кобринский вестник
Навiны Палесся
Полесская правда
Пинский Вестник
Міёрскія навіны
Патриот (Ушачи)
Клiч Радзiмы
Герой працы
Газета Авангард
Калiнкавiцкiя навiны
Лоевский край
Новости Волковыска
Вороновская газета
Ивьевский край
Полымя
Lida.Info
Заря над Неманам
Светлы шлях
Единство
Новости Дзержинска
Нясвижскiя навiны
Слуцк Город
Смалявiцкi край
Маяк Преднепровья
Радзiма
Горецкий вестник
Савецкая вёска
Голас Касцюкоушчыны
Кричевская жизнь
Асiповiцкi край
Новости Хотимска
Новы дзень (Жлобин)
Святло кастрычнiка (Мстиславль)
20.11.2018
Кобринский вестник
Навiны Палесся
Пинский Вестник
Патриот (Ушачи)
Лоевский край
Новости Волковыска
Вороновская газета
Полымя
Заря над Неманам
Светлы шлях
Единство
Нясвижскiя навiны
Маяк Преднепровья
Радзiма
Горецкий вестник
Савецкая вёска
Голас Касцюкоушчыны
Новы дзень (Жлобин)
Перамога (Дятлово)


Партнёры

© 2004-2018 21.by
Яндекс.Метрика