Х Міжнародны фестываль “Тэатр пад адкрытым небам”завершаны. 21.by

Х Міжнародны фестываль “Тэатр пад адкрытым небам”завершаны

Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Навiны Палесся

 

Х Міжнародны фестываль “Тэатр пад адкрытым небам”завершаны
Х Міжнародны фестываль “Тэатр пад адкрытым небам”завершаны. Завершаны яшчэ адзін этап, які стаў новай прыступкай развіцця для акцёраў, рэжысёраў, валанцёраў, арганізатараў. Ён змог чарговы раз паказаць і даказаць, што людзі з абмежаванымі магчымасцямі не маюць ніякіх абмежаванняў. Што дзякуючы мастацтву яны сацыялізуюцца, інтэгруюцца, становяцца камунікатыўнымі і развіваюцца.

Упершыню маленькая вёска Лука прымала адразу тры народы – беларусаў, латышоў і ўкраінцаў.  Штовечар жыхары далучаліся да новай культурнай падзеі. Паказаць канцэртныя праграмы прыязджалі артысты, калектывы з розных куточкаў Століншчыны.

І вось фінальны дзень, калі хвалююцца акцёры і рэжысёры, калі гледачы ідуць на свята з кветкамі і падарункамі.

Адкрывае мерапрыемства галоўны рэжысёр “Тэатра пад адкрытым небам” Віталь Любата, які падкрэслівае асноўную ідэю пастаноўкі – аб’яднаць тры народы, якія маюць агульныя карані. “Дарога да хаты” – гэта гісторыя пра маленькага чалавека, што шукае сваё месца ў жыцці. І прайшоўшы праз цяжкасці і перашкоды, адкрыўшы свае самыя моцныя бакі, знаходзіць сваё шчасце… дома.

Х Міжнародны фестываль “Тэатр пад адкрытым небам”завершаны
Гасцей віталі начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Любоў Фёдараўна Дземідовіч і старшыня Глінкаўскага сельвыканкама Галіна Трафімаўна Язубец. Яны павіншавалі ўсіх з такім цудоўным святам, якое аб’яднала гасцей і мясцовых жыхароў. Падзякавалі тым, хто змог прыехаць з іншых краін, каб працаваць тут, у невялікай вёсачцы.

Галіна Трафімаўна адзначыла каштоўнасць такіх мерапрыемстваў для мясцовых жыхароў.

А далей быў сам спектакль. Шчыры, сардэчны, па-дамашняму ўтульны. Артысты мелі падтрымку ў выглядзе бурных апладысментаў, шчырых усмешак і слёз радасці за кожнага.

Узгадалі 10 гадоў тэатра і якія прайшлі пастаноўкі. Пра гэта нагадвала і фотавыстаўка, што размясцілася з першых дзён фестывалю на сценах былой школы. У сваёй большасці тыя ж артысты, якія пасталелі, асэнсавалі сваю ролю, выраслі духоўна.

Сам спектакль – гэта казка, якая паказала перамогу дабрыні, чалавечай шчырасці і дзіцячай непасрэднасці над злом і сквапнасцю. Артысты выкладваліся спаўна. Кожны з іх ужыўся ў сваю ролю. Адну з галоўных гераінь спектакля сыграла дзяўчына-калясачніца, якая ўжо трэці раз прыязджае з Мінска са сваімі двума памагатымі-валанцёрамі. Большасць роляў таксама выканалі людзі з абмежаванымі магчымасцямі. Яны перамагалі сябе ў рухах і словах, упарта выпрацоўвалі кожны эпізод. Менавіта ў такія моманты разумееш вялікую сілу мастацтва, калектыўнага праекта.Х Міжнародны фестываль “Тэатр пад адкрытым небам”завершаны

Тэатр завяршыў работу. Але яна ні ў якім разе не завяршаецца гэтым адным тыднем. Бо задача фестывалю – перадаць вопыт рэжысёрам, каб яны змаглі працягнуць работу на месцах. Падводзячы вынікі мерапрыемства, галоўны рэжысёр Віталь Любата ўзнагародзіў дыпломамі рэжысёраў. Яны прайшлі навучанне ў рамках фестывалю і цяпер маюць веды, напрацоўкі, якія будуць укараняць у сваёй рабоце.

Адзін з арганізатараў, старшыня Цэнтра падтрымкі маладых інвалідаў Міхаіл Скрабейка ўзнагародзіў усіх удзельнікаў падзячнымі лістамі і маленькімі падарункамі з нагоды юбілею тэатра, падзякаваў спонсарам і валанцёрам.

Ад імя бацькоў удзельнікаў тэатра арганізатарам дзякавала сям’я Ракавец:

– Калі ўсё пачыналася 10 гадоў назад, мы не верылі, што гэта магчыма, што нашы дзеці змогуць пераадольваць сябе, выйдуць на новы ўзровень, зменяцца і стануць зусім іншымі. Дзякуем арганізатарам, рэжысёрам, валанцёрам – усім, хто прымае ўдзел у лёсе нашых дзяцей.

Асаблівыя словы падзякі гучалі і ад мясцовых жыхароў, якія сабралі па харчоваму набору ўсім дэлегацыям і ахвяравалі грошы на правядзенне фестывалю.

Фестываль закончыўся. Але ён абавязкова зноў збярэ пад крылом сваіх удзельнікаў. Пра гэта сведчаць іскры жадання жыць і радавацца ў вачах людзей з абмежаванымі магчымасцямі, іх нежаданне развітвацца, іх творчы і сацыяльны рост. Фестывалю не перашкодзяць ніякія цяжкасці, бо арганізатарамі, спонсарамі кіруе шчырае, бескарыслівае жаданне дапамагаць. І назва сёлетняга спектакля “Дарога дахаты” сімвалічная. Бо з кожным годам фестываль збірае ўсё больш і больш удзельнікаў, якія вяртаюцца ў тэатр, нібы ў свой родны дом.

Таццяна СЕГЕН

Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
  Х Міжнародны фестываль “Тэатр пад адкрытым небам”завершаны. Завершаны яшчэ адзін этап, які стаў новай прыступкай развіцця для акцёраў, рэжысёраў,
 
 
 


Архив (Новости Культуры)

21.by в социальных сетях

Свежие газеты

25.04.2019
Mir24.TV Belarus
Навiны Палесся
Полесская правда
Пинский Вестник
Двинская правда (Верхнедвинск)
Гарадоцкi веснiк
Днепровская правда (Дуюровно)
Патриот (Ушачи)
Клiч Радзiмы
Герой працы
Газета Авангард
Новости Волковыска
Вороновская газета
Ивьевский край
Полымя
Светлы шлях
Единство
Новости Дзержинска
Нясвижскiя навiны
Слуцк Город
Смалявiцкi край
Радзiма
Горецкий вестник
Савецкая вёска
Кировец
Кричевская жизнь
Асiповiцкi край
Новости Хотимска
Святло кастрычнiка (Мстиславль)
26.04.2019
Mir24.TV Belarus
Кобринский вестник
Навiны Палесся
Полесская правда
Пинский Вестник
Двинская правда (Верхнедвинск)
Гарадоцкi веснiк
Міёрскія навіны
Голас Сененшчыны
Клiч Радзiмы
Герой працы
Газета Авангард
Калiнкавiцкiя навiны
Новости Волковыска
Вороновская газета
Ивьевский край
Полымя
Светлы шлях
Единство
Новости Дзержинска
Нясвижскiя навiны
Слуцк Город
Смалявiцкi край
Soligorsk News
Маяк Преднепровья
Радзiма
Горецкий вестник
Савецкая вёска
Кричевская жизнь
Новости Хотимска


Партнёры

© 2004-2018 21.by
Яндекс.Метрика