Праз 73 гады родныя з Калінінграда знайшлі месца пахавання салдата, які загінуў ў 1944 годзе, вызваляючы Шаркаўшчынскі раён ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 21.by

Праз 73 гады родныя з Калінінграда знайшлі месца пахавання салдата, які загінуў ў 1944 годзе, вызваляючы Шаркаўшчынскі раён ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

19.07.2018 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

IMG_9806 (Копировать)73 гады прайшло з таго часу, калі адгрымелі апошнія водгаласы Вялікай Айчыннай вайны. Пакаленне змяняе пакаленне, і толькі памяць пра тыя ваенныя дні беражліва захоўваецца. Многія  да цяпярашняга часу не ведаюць, дзе пахаваны іх родныя. І ў наш рэгіён амаль кожны год прыязджаюць нашчадкі тых салдат,якія загінулі падчас вызвалення Шаркаўшчынскага раёна. Многія з воінаў-вызваліцеляў пахаваны ў брацкай магіле на плошчы ля райвыканкама.

Гэтым летам, напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь,  наш гарадскі пасёлак наведалі родныя радавога Мікалая Сяргеевіча Рыжова, які загінуў ў 1944 годзе падчас вызвалення Шаркаўшчыны і на працягу 73 гадоў яго нашчадкі  дакладна не ведалі, дзе пахаваны іх блізкі  чалавек.

Пляменніцца загінуўшага  салдата  Таццяна Вячаславаўна Кузьміна прыехала ў наш гарадскі пасёлак  разам з мужам і сынам і паведаміла, што Мікалай  Рыжоў, старэйшы брат яе маці, быў прызваны на фронт з Тульскай вобласці. У вайну трапіў на тэрыторыю Беларусі, загінуў падчас вызвалення нашай мясцовасці. У 1944-м хлопцу яшчэ не было і 20-ці год. А сям’я радавога ўвесь гэты час нават дакладна не ведала, дзе пахаваны Мікалай Сяргеевіч – воін –вызваліцель, у гады Вялікай Айчыннай вайны ўзнагароджаны медалём “За адвагу!”.

Таццяна Вячаславаўна Кузьміна разам з мужам  Аляксандрам Герасімавічам  і сынам Мікітам пражывае ў Калінінградзе. У Беларусь сям’я Кузьміных прыехала спецыяльна, каб упершыню наведаць месца пахавання свайго роднага чалавека, жыццё якога забрала вайна. З дапамогай супрацоўнікаў аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Шаркаўшчынскага райвыканкама  гэта месца пахавання, нарэшце, было знойдзена. Месца, куды можна прыехаць і ўскласці кветкі да помніка. Бо кожнаму з нас  неабходна ведаць, дзе пахаваны  продкі.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.

Оставить комментарий

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика