Прадставілі шаркаўшчынскі край на Славянскім базары ў Віцебску. 21.by

Прадставілі шаркаўшчынскі край на Славянскім базары ў Віцебску

Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Клiч Радзiмы

Прадставілі шаркаўшчынскі край на Славянскім базары ў Віцебску

Непаўторную атмасферу Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар-2018” адчулі і работнікі культуры нашага раёна, якія адправіліся ў святочны Віцебск прадстаўляць Шаркаўшчынскі край.

12 ліпеня, у дзень адкрыцця фестывалю, 4 раёны з Віцебскай вобласці павінны былі прправесці на сцэнічнай пляцоўцы абарону брэнда раёна, а таксама расказаць пра сваю малую радзіму. Гэта ўнікальная магчымаць для гасцей свята ўбачыць адметнасці таго ці іншага рэгіёну. Сваю праграму “Табе, край сэрцу дарагі” прадэманстравала народнае літаратуна-музычнае аб’яднанне “Світанак”. Госці фестывалю шчыра ўзнагародзілі шаркаўчан апладысментамі. Наш раён пакарыў гледачоў сваімі творчымі талентамі.

Трэба адзначыць, што на Шаркаўшчынскім падвор’е працаваў народны вакальны ансамбль Лужкаўскага СДК, работнікі бібліятэчнай сістэмы зрабілі выставу “Фітабар”, дзе можна было набыць травяную гарбату. Вабіла вока гасцей Віцебшчыны выстава раённага цэнтра рамёстваў.

Сольныя выканаўцы раённага Цэнтра культуры на гэтай жа пляцоўцы ў 16 гадзін далі эстрадны канцэрт. Адметнай падзеяй стала сустрэча шаркаўчан з земляком, адным з удзельнікаў калектыву “Талака” Віцебскай абласной філармоніі Валерыем Букам, які па голасе пазнаў Алу Міхайлаву. Валерый прывітаў землякоў і запрасіў  на  канцэрт ансамбля танца, музыкі і песні “Талака”. Культработнікі з задавальненнем паглядзелі відовішчную iмпрэзу з народнымі танцамі, жывым шматгалосным спевам і інструментальным акампанементамі атрымалі цудоўны летні настрой з беларускім нацыянальным каларытам.

У субботу, 14 ліпеня, народны фальклорны гурт “Купалінка” Каўшэлеўскага дома фальклору прымаў удзел у турніры народных танцаў, дзе прадэманстраваў журы мясцовы стараверскі карагод “Заінька шэры”, у якім прынялі ўдзел 13 чалавек.

Пра гэты карагод метадыстам РЦК расказала жыхарка вёскі Каўшэлева Ганна Грыгорыўна Фаміна. Па яе ўспамінах кіраўнік гурта “Купалінка” Надзея Вайцюль адрадзіла гэты карагод. Журы адзначыла шаркаўчан дыпломам за ўдзел у намінацыі “Конкурс выканаўцаў беларускіх народных побытовых танцаў, карагодаў і кадрыляў”.

На наступны дзень адбыўся абласны конкурс народных інструментаў і прыпевачнікаў “А музыкі граюць-граюць” , у якім выступілі ўдзельнікі зРадзюкоўскага сельскага дома культуры Ганна Іванкіў і Уладзімір Радзюк, ансамбль народных інструментаў настаўнікаў Шаркаўшчынскай дзіцячай школы мастацтваў.

Алена АНАНІЧ.

Прадставілі шаркаўшчынскі край на Славянскім базары ў Віцебску Прадставілі шаркаўшчынскі край на Славянскім базары ў Віцебску Прадставілі шаркаўшчынскі край на Славянскім базары ў Віцебску Прадставілі шаркаўшчынскі край на Славянскім базары ў Віцебску Прадставілі шаркаўшчынскі край на Славянскім базары ў Віцебску Прадставілі шаркаўшчынскі край на Славянскім базары ў Віцебску Прадставілі шаркаўшчынскі край на Славянскім базары ў Віцебску Прадставілі шаркаўшчынскі край на Славянскім базары ў Віцебску

Оставить комментарий

 
 


Архив (Новости Культуры)

21.by в социальных сетях



Партнёры

© 2004-2018 21.by
Яндекс.Метрика