У Год малой радзімы — «Мы — разам!». 21.by

У Год малой радзімы — «Мы — разам!»

Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Клiч Радзiмы

У Год малой радзімы — «Мы — разам!»У год малой Радзімы ў нашай краіне праводзіцца рэспубліканская народна-патрыятычная акцыя “Мы – разам!” Фёдэрацыі  прафсаюзаў Беларусі. У дзень святкавання 515-годдзя Шаркаўшчыны ўдзельнікі  прафсаюзнай акцыі з цікавым святочным канцэртам пабывалі і ў нашым гарадскім пасёлку. Выдатным падарункам для працаўнікоў шаркаўшчынскага краю сталі  выступленні Вольгі Плотнікавай, Аляксея Хлястова, кампазітара Эдуарда Ханка, іншых яркіх зорак беларускай эстрады, разам з якімі ў межах акцыі “Мы – разам!” выступіў і фіналіст конкурсу “Новыя імёны Беларусі”,   шаркаўчанін Уладзімір Касцюкевіч .  Падчас святочнага мерапрыемства ўзнагароды ад прафсаюзнай арганізацыі атрымалі дзве  працоўныя дынастыі аграрыяў нашага раёна, працаўнікі сельскагаспадарчай вытворчасці і прафсаюзны актыў.

Падзякі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Ігар Віктаравіч Малюгін уручыў старшыням і членам прафкамаў пярвічных прафсаюзных арганізацый: Святлане Уладзіміраўне Цітовіч (ДРБУ-131), Лёлі Антонаўне Кузняцовай (ТЦСАН), Ганне Мікалаеўне Іванкіў (аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама), Марыне Аляксандраўне Фёдаравай (Германавіцкая сярэдняя школа).

Падзякамі Прэзідыума Савета Віцебскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў узнагароджаны:

Людміла Юр’еўна Хаданёнак – аператар машыннага даення ААТ “Княж”;

Валерый Вячаслававіч Фёдараў – трактарыст-машыніст  ААТ “Шаркаўшчынскі агратэхсэрвіс”;

Віктар Сяргеевіч Лаўрыновіч – трактарыст –машыніст ААТ “Шаркаўшчынскі агратэхсэрвіс”.

Падзякамі Прэзідыума  Савета Віцебскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў таксама адзначаны і ўзнагароджаны лепшыя працоўныя дынастыі аграрыяў раёна —  сям’я Пажарскіх з  ААТ “Ельня-агра” і сям’я Шышко — Буткевічаў з ААТ “Шаркаўшчынскі агратэхсэрвіс”.

Працоўную дынастыю сям’і Шышко-Буткевічаў прадстаўляюць тры пакаленні аграрыяў. Раданачальніамі сямейнай дынастыі  з’яўляюцца  Ян Юзафавіч і Альдона Юльянаўна Буткевічы.  Усё жыццё яны  адпрацавалі ў сельскагаспадарчай вытворчасці  на тэрыторыі былога калгаса “Вялікае Сяло” (сучасны ААТ “Шаркаўшчынскі агратэхсэрвіс”). За шчырую, добрасумленную працу і асабісты ўклад у развіццё сельскагаспадарчай вытворчасці раёна Ян Юзафавіч узнагароджаны ордэнам “Знак Пашаны”, а Альдона Юльянаўна – ордэнам “Дружбы народаў” і сярэбраным медалём ВДНГ “За поспехі ў народнай гаспадарцы СССР”.Іх дачка Ванда Іванаўна Шышко ўжо на працягу 20 год працуе аператарам машыннага даення, а зяць Іван Іванавіч Шышко – механізатар, які звыш трох дзясяткаў гадоў задзейнічаны ў сферы сельскай гаспадаркі раёна. З 2018 года ў адкрытым акцыянерным таварыстве “Шаркаўшчынскі агратэхсэрвіс” працуе і сын Івана Іванавіча і Ванды Іванаўны Віталій – самы мадодшы прадстаўнік гэтай  дынастыі аграрыяў. Агульны працоўны стаж сям’і Шышко-Буткевічаў – 127 год.

Усе вядомыя пакаленні дынастыі Пажарскіх ўсё жыццё працавалі на тэрыторыі, якая зараз уваходзіць у склад адкрытага акцыянернага таварыства “Ельня-агра”.Прадстаўнікі гэтай сям’і заўсёды адрозніваліся добрасумленнымі адносінамі да працы. Старэйшае пакаленне сям’і прадстаўляе Соф’я Уладзіміраўна Окунь, якая большую частку працоўнай дзейнасці была даяркай. Сярод яе ўзнагарод – медалі “За добрасумленную працу” і “Ветэран працы”. Неаднаразова ўзнагароджвалася знакам “Ударнік камуністычнай працы”.

У ліку цяперашніх працаўнікоў гаспадаркі , прадстаўнікоў гэтай паважанай сямейнай дынастыі,  Уладзімір Казіміравіч Пажарскі – загадчык малочна-таварнага комплексу ў вёсцы Зорка і Зоя Мікалаеўна Пажарская – галоўны бухгалтар гаспадаркі і па сумяшчальніцтву старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ААТ “Ельня-агра”.

Самы малодшы прадстаўнік дынастыі Пажарскіх Уладзіслаў Уладзіміравіч працуе ў ААТ “Ельня-агра” з мінулага года. Агульны працоўны стаж сям’і —  195 год.

Падчас урачыстасці словы падзякі старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Ігар Віктаравіч Малюгін выказаў ўсім пярвічным прафсаюзным арганізацыям раёна, якія прынялі актыўны ўдзел у падрыхтоўцы да акцыі “Мы разам!”.  А сама акцыя, як і цудоўны канцэрт, ініцыятарам правядзення якога выступіла Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі” сталі яркім акордам у агульнай праграме мерапрыемстваў, прысвечаных галоўнай урачыстасці нашага гарадскога пасёлка, яго 515-гадоваму юбілею.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.У Год малой радзімы — «Мы — разам!»

Оставить комментарий

 
 


Архив (Новости Культуры)

21.by в социальных сетях



Партнёры

© 2004-2018 21.by
Яндекс.Метрика