Утульнасць на двары – суладдзе на душы. 21.by

Утульнасць на двары – суладдзе на душы

20.07.2018 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

IMG_0490
Прысядзібны ўчастак сям’і Апановічаў, якія жывуць па вуліцы Талстога ў Століне, быў прызнаны спецыяльна створанай камісіяй адным з лепшых у нашым горадзе. Таму завіталі да яго гаспадароў, каб убачыць, чым жа яны скарылі строгае журы.

Аказалася, што сям’я Івана Адамавіча і Ірыны Аляксееўны жыве тут менш за два гады. Але ўжо навяла на самой тэрыторыі і вакол ідэальны парадак. Гасцей сустракаюць веснічкі з металічных карункаў. Наогул метал у афармленні сядзібы іграе вялікую ролю. Уваход у дом, заезд у гараж, тэраса за домам аздоблены прыгожым металічным каваннем.

– Люблю, каб усюды быў парадак, – гаспадар дома Іван Адамавіч праводзіць экскурсію па сваім участку.

Дзеці – пятнаццацігадовая Аліна і дзесяцігадовы Дзіма – таксама прымаюць актыўны ўдзел у вырошчванні раслін, навядзенні парадку. Дзіма сам часта просіць работу на ўчастку – падабаецца даглядаць кветкі, паліваць іх.IMG_0519
 

Праектавалі дом самі. Усё рабілі на свой густ. Бо дом – гэта месца, дзе ўтульна кожнаму. Таму сям’я вельмі любіць праводзіць час на тэрасе, дзе стаіць вялікі абедзенны стол. Тут сям’я збіраецца за абедамі і вячэрамі, а Дзіма размяшчаецца са сваім лега.

На ўчастку расце шмат цікавых раслін. Сярод іх рададэндроны, барбарыс, туі, ружы. Ружам гаспадары надаюць шмат увагі. IMG_0525
Каралева кветак заняла даволі шмат месца на ўчастку. Многа гаршкоў з пятуннямі. Яны ўпрыгожваюць уваход у дом, гараж, тэрасу, дарожкі.

Каля гаспадарчых збудаванняў прымасціліся казачныя фігуркі, а таксама столік з асновай ад швейнай машынкі. Усё з густам, з толкам. Прыемна прайсці па такім двары, прыемна жыць у такім доме.

Двор Апановічаў – гэта не толькі кветкі і дэкаратыўныя кусты. Ёсць невялікі агарод, а таксама месцы для забаў і спорту. Гэта басейн, батут, дзе любяць бавіць час дзеці.

Спытала ў гаспадара, ці шмат патрэбна сродкаў, каб навесці парадак на сваёй тэрыторыі.

– Ды не, – пачула ў адказ без роздуму. – Кусты набываюцца разова. Тыя ж туі купіў, пасадзіў – растуць. Кветкі купляем штогод. На гэта патрэбна не так і шмат сродкаў. А што да затрачанага часу, дык, напрыклад, догляд кветак і падкошванне газона ў мяне займае паўтары гадзіны. Але галоўнае – што ўсё ў парадку, прыгожа і ўтульна.

Зараз знаёмыя ўжо добра ведаюць жаданне гаспадароў упрыгожваць свой участак, таму многія нават дораць нешта для добраўпарадкавання. Напрыклад, тыя ж дэкаратыўныя фігуркі. Частку набывалі самі, а частку – падарылі знаёмыя.

У любой справе галоўнае – жаданне. Чым яно большае – тым больш знаходзіцца часу на яго здзяйсненне. Ды і сродкі таксама. Робіш жа для сябе, для ўтульнасці ў сваім двары і для суладдзя і гармоніі ў сваёй душы.

Таццяна СЕГЕН

Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прысядзібны ўчастак сям’і Апановічаў, якія жывуць па вуліцы Талстога ў Століне, быў прызнаны спецыяльна створанай камісіяй адным з лепшых у
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика