Палеская прыгажуня – 2018. 21.by

Палеская прыгажуня – 2018

03.08.2018 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

01_prygazhunja

25 жніўня 2018 года ў рамках V Міжнароднага фестывалю этнакультурных традыцый «Кліч Палесся» пройдзе конкурс прыгажосці «Палеская прыгажуня – 2018».

Традыцыйна фестываль будзе праходзіць у аг. Ляскавічы Петрыкаўскага раёна.

У конкурсе прыгажосці «Палеская прыгажуня – 2018» могуць прымаць удзел дзяўчаты, якія маюць грамадзянства Рэспублікі Беларусь і з’яўляюцца ўраджэнкамі наступных рэгіёнаў Палесся: Петрыкаўскага, Жыткавіцкага, Нараўлянскага, Мазырскага, Лельчыцкага, Калінкавіцкага, Хойніцкага, Ельскага, Пінскага, Столінскага, Лунінецкага.

«Палеская прыгажуня – 2018» будзе праходзіць у некалькі этапаў: адборачны (кастынг), падрыхтоўчы і фінал. Першы – адборачны (кастынг) – адбу-дзецца 10 жніўня 2018 г. у 14.00 у дзяржаўнай установе «Цэнтр моды і прыгажосці «Крыштальная Німфа» (г. Гомель, праспект Рэчыцкі, 24/3).

Арганізатарамі конкурсу прыгажосці выступае дзяржаўная ўстанова «Цэнтр моды і прыгажосці «Крыштальная Німфа» пры падтрымцы галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і справах моладзі і Генеральнага партнёра ААТ «Гомельскае ВА«Крышталь» – кіруючая кампанія холдынга «КРЫШТАЛЬ-ХОЛДЫНГ».

Дадатковая інфармацыя па тэлефонах: 8 (0232) 25-00-96, (44) 749-76-32.

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
25 жніўня 2018 года ў рамках V Міжнароднага фестывалю этнакультурных традыцый «Кліч Палесся» пройдзе конкурс прыгажосці «Палеская прыгажуня – 2018».
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика