Нарцызаўскія камбайнеры паказваюць прыклад зладжанасці і арганізаванасці. 21.by

Нарцызаўскія камбайнеры паказваюць прыклад зладжанасці і арганізаванасці

07.08.2018 16:00 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Завяршылі ўборку азімых культур на сваіх палях механізатары філіяла “Нарцызава” ЗАТ “Віцебскаграпрадукт”. Усяго ў гэтым годзе тут пад уборку 916 гектараў. На даны момант абмалочана 84 га азімага рапсу і 244 га пшаніцы. Пшаніцы сабралі 530 тон пры ўраджайнасці 22 цэнтнеры з гектара.

Як адзначыў дырэктар філіяла Дзмітрый Фёдаравіч Гурын, паказчыкі амаль такія ж, як і ў мінулым годзе. Сабраны ўраджай накіроўваецца для пераапрацоўкі на Лепельскі камбікормавы завод і выкарыстоўваецца для патрэб холдынга “Славянскі Велес”.

На ўборцы задзейнічаны два КЗС -1218. На іх працуюць два экіпажы механізатараў. У вопытнага Генадзя Сабалеўскага памочнікам робіць Міхаіл Прыгажаеў.

Другі экіпаж камбайнераў у скла-дзе бацькі і сына  Каральчукоў. Упершыню іх   запрасілі ў філіял па дагаворы на перыяд уборачнай. Анатоль Мікалаевіч — камбайнер з 40-гадовым стажам. Дарэчы, пачынаў ён калісьці тут, на свінагадоўчым комплексе. Калі запрасілі на ўборку хлеба, нават узрадаваўся — засумаваў па знаёмай працы. Уражаннямі ад сёлетняй уборкі падзяліўся Аляксей: “Хлеб добры, камбайны падрыхтаваныя, таму азімыя ўбралі за лічаныя дні”. Дзмітрый Фёдаравіч пацвердзіў, што за перыяд уборачнай камбайнеры атрымаюць зарабатную плату ў суме каля 2 тысяч рублёў. Адвозілі збожжа на трох МАЗах Міхаіл Сяргееў, Віктар Харкавец і Аляксандр Мацюшэўскі.

Арганізавана двухразовае харчаванне, можна прыняць душ. У хуткім часе ў філіяле прадоўжыцца ўборка. Наперадзе іх чакаюць  84 га лубіну, 238 га яравой пшаніцы і  больш за 290 га яравога рапсу. Кіраўнік прадпрыемства і механізатары настроены аптымістычна. Яны ўпэўнены, што  да канца жніўня ўсе плошчы будуць убраныя, а глеба будзе падрыхтаваная да пасеву азімых культур. Работа ў полі не спыняецца ні на хвіліну. Прасуецца салома, уносіцца арганіка, вядзецца пераворванне глебы.

Алена СЕРАДА.

НА ЗДЫМКУ: злева направа  А. М. Каральчук, А. А. Каральчук, Д. Ф. Гурын, Г. В. Сабалеўскі, М. А. Прыгажаеў.

Все новости

Другие статьи рубрики

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Завяршылі ўборку азімых культур на сваіх палях механізатары філіяла “Нарцызава” ЗАТ “Віцебскаграпрадукт”. Усяго ў гэтым годзе тут пад уборку 916...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика