У Белаазёрскай гарадской бібліятэцы імя Ніны Мацяш адбылася сустрэча з паэткамі Валянцінай Осіпавай і Верай Буланда. 21.by

У Белаазёрскай гарадской бібліятэцы імя Ніны Мацяш адбылася сустрэча з паэткамі Валянцінай Осіпавай і Верай Буланда

Размер текста:
A
A
A

З Валянцінай Дзмітрыеўнай мы сустракаліся не раз, ведаем і памятаем яе па ўласнай творчай вечарыне, якая праходзіла некалькі гадоў таму, а яшчэ – па сустрэчы, арганізаванай ёю з Людмілай Паўлікавай-Хейдаравай. А на гэты раз яна завітала да нас са сваёй сяброўкай, паэткай, артысткай беларускага тэатра, рэжысёрам шматлікіх спектакляў В.А. Буланда. 

Вера – пастаянная госця нашых вераснёўскіх “Бабіных летаў”, якія збіраюцца ў Белаазёрску на “вогнішча духу” незабыўнай Ніны Мацяш. А сёлета ў Веры Аляксандраўны выйшла кніга “Лагода”. З гэтым вы-нікам сваёй літаратурнай працы паэтка прыехала да нас, пазнаёміла з новымі вершамі. А яны – з жыцця: са знаходак і страт, з любові і расчараванняў, з надзей і роспачы...  Ды ўсё ж болей у паэзіі Веры Буланда аптымізму! Шмат яе вершаў з’яўляюцца песнямі. І ў сваіх сузямельцах паэтка ўслаўляе працавітасць, усёдараванне, лагоду.

“Скарбніца, скарбніца –

Родная старонка,

Ладзіцца не ладзіцца,

А спяваем звонка!”

Шчыра спавядаецца сама яна ў вершах і запрашае да гэтага ўсіх, хто таксама шукае вечныя каштоўнасці душы і духу.

Паэткі чыталі свае вершы, далучалі да вершаскладання публіку, прэзентавалі паштоўкі з беларускай тэматыкай і сімволікай беларускіх святаў пераможцам у “літаратурных спаборніцтвах”. Гучала родная беларуская мова. Мы абмяняліся з паэткамі каштоўнымі кніжнымі падарункамі і душэўнай цеплынёй.

Тамара КУЗНЯЦОВА, загадчыца бібліятэкі імя Ніны Мацяш.

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паэткі чыталі свае вершы, далучалі да вершаскладання публіку, прэзентавалі паштоўкі з беларускай тэматыкай і сімволікай беларускіх святаў пераможцам у...
 
 
 


Архив (Новости Культуры)

21.by в социальных сетях


© 2004-2018 21.by
Яндекс.Метрика