Струны души Алины Чураковой. 21.by

Струны души Алины Чураковой

08.08.2018 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Яна разумная не па гадах і ў той жа момант сціплая дзяўчынка. Бацькі прывілі ёй лепшыя чалавечыя якасці — дабрату і шчырасць душы, прырода адарыла мноствам талентаў, а настаўнікі Пружанскай ДШМ ім. Р.Шырмы дапамаглі развіць самы цудоўны з іх — здольнасць любіць класічную музыку.

— Калі я ўпершыню прыйшла ў музычную школу і пачула скрыпку, яе тонкія гукі нагадалі мне далікатны чалавечы голас. Нічога больш прыгожага ў сваім жыцці я не чула. Здавалася, я пачула чыюсьці параненую душу, і пытанне з выбарам музычнага інструмента было вырашана ўмомант, — кажа адна з лепшых вучаніц Пружанскай школы мастацтваў Аліна Чуракова.
Дзяўчынка перайшла ў 4 клас школы, але ўжо два гады запар годна заяўляе пра сябе на самых прэстыжных абласных і рэспубліканскіх музычных конкурсах. У яе шырокім рэпертуары — п’есы вядомых беларускіх, рускіх і замежных кампазітараў, такіх як Сяргей Аксакаў і Шарль Берыё. А галоўнымі арыенцірамі для яе ў музычным свеце з’яўляюцца сапраўдныя майстры “скрыпкі і смычка” — сусветна вядомыя музыканты-выканаўцы Анне-Сафі Мутэр і Дэвід Гарэт.

— Аліна — адна з самых сумленных і старанных маіх вучаніц, — не нарадуецца на сваю падапечную настаўніца Юлія Анатольеўна Сядова. — Яна адказная: з задавальненнем выступае на розных мерапрыемствах і канцэртах школы, горада і раёна. Дзякуючы сваёй стараннасці, Аліна дабілася вялікіх поспехаў як у сольнай кар’еры, так і ў складзе струннага ансамбля старэйшых класаў і камернага трыа. Увогуле гэтая дзяўчынка здольна выступаць перад самай вытанчанай публікай.
— Але перш за ўсё, — дадае Аліна, — для мяне важны духоўны, а не візуальны кантакт з публікай. Я адчуваю цішыню, а ў гэтай цішыні — унутраны дыялог з публікай і нават усім сусветам.
Аднак, як і належыць адораным дзецям, Аліна Чуракова арганічна адчувае сябе не толькі ў свеце музыкі. Яна шмат чытае, з лёгкасцю адказвае на складаныя пытанні ў інтэлектуальных гульнях, стараецца пашырыць свой кругагляд.
Сёлетнія перамогі Аліны Чураковай
* Гран-пры I адкрытага абласнога конкурсу “Музычны капеж” (г. Гарадзішча).
* Гран-пры (у складзе ансамбля) IV міжнароднага фестывалю-конкурсу “Новыя вяршыні” (г.Мінск).
* Дыплом за лепшае выкананне віртуознага твора на XI абласным адкрытым конкурсе “Крынічка” (г. Баранавічы).
* Грамата за паспяховае выступленне на III абласным фестывалі “Чароўныя смычкі” (г. Брэст).
* Дыплом лаўрэата III ступені на V рэспубліканскім конкурсе дзіцячага мастацтва “ЛьВёнок — Лидский венок” (у мінулым годзе на ім Аліна атрымала дыплом фіналіста).
* Дыплом лаўрэата II ступені I міжнароднага конкурсу выканальніцкіх мастацтваў “Вясновы зоркапад” (г. Івацэвічы).
Алена Зялевіч. Фота Сяргея Талашкевіча.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яна разумная не па гадах і ў той жа момант сціплая дзяўчынка. Бацькі прывілі ёй лепшыя чалавечыя якасці — дабрату і шчырасць душы, прырода адарыла мноствам...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика