Настрой людзей і тэхнічная аснашчанасць Талачынскага кансервавага завода адпавядаюць маштабам задачы. 21.by

Настрой людзей і тэхнічная аснашчанасць Талачынскага кансервавага завода адпавядаюць маштабам задачы

10.08.2018 16:00 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


У ліпені Белгідрамет папярэдзіў, што ўраджайнасць збожжавых сёлета чакаецца на 5 — 10% ніжэйшая за мінулагоднюю. Аналіз ходу ўборачнай у розных рэгіёнах краіны сапраўды паказвае зніжэнне намалотаў, хаця прычын для песімізму ці сур’ёзнай занепакоенасці няма, прадпрыемствы, якія выконвалі ўсе тэхналагічныя патрабаванні, належным чынам апрацоўвалі пасяўныя плошчы, а цяпер забяспечваюць аператыўную ўборку і адвозку без затрымак, павінны будуць паказаць дастойныя вынікі.

У апошнія дні лідзіруючыя пазіцыі па тэмпах уборкі ў раённай зводцы занялі механізатары кансервавага завода, земляробчыя плошчы якога, занятыя зерневымі, найвялікшыя ў раёне, 3598 гектараў.

— На сённяшні дзень убрана 2460 гектараў пшаніцы, намалочана 8211 тон, ураджайнасць складае 33,4 ц/га, — расказала 9 жніўня галоўны аграном прадпрыемства Капранава Т. М. — Канечне, тых аб’ёмаў, на якія мы разлічвалі, сёлета атрымаць не ўдасца, засуха сыграла сваю ролю. А з-за вялікай колькасці ападкаў, якія прыйшлі ёй на змену якраз напярэдадні ўборкі, пайшоў падгон (маладыя парасткі, ураджайнасці яны не даюць, затое павышаюць вільготнасць і абцяжарваюць работу камбайнаў), па гэтай жа прычыне існуе пагроза хуткага разрастання пустазелля, таму з уборкаю трэба спяшацца.

Адказнасць моманту разумеюць усе — і кіраўніцтва, і спецыялісты, і механізатары. Кожны на сваім участку работы не губляе ні хвіліны, з пачатку ўборачнай людзі і тэхніка знахо-дзяцца ў полі пастаянна, калі толькі дазваляюць умовы надвор’я. Для ўдзельнікаў уборкі арганізавана двухразовае харчаванне. Усяго працуюць 16 камбайнаў. Сёлета былі набыты 2 новыя КЗС-1624. На сённяшні дзень яны, як паведамляе на сваім сайце “Гомсельмаш”, паводле прадукцыйнасці (аб’ём намалочанага збожжа за адзінку часу) займаюць верхнюю прыступку мадэльнага рада камбайнаў “Палессе”. Мікалай Ракаў (на здымку) ужо ацаніў якасці новай даручанай яму машыны, гаворыць, што яна сапраўды прадукцыйная і пакуль што не падводзіла. У кабіне камфортна, ад спёкі ратуе кандыцыянер, працоўнае месца зручнае і рацыянальна абсталяванае.

Мяркуючы па цяперашніх тэмпах работ, узровень тэхнічнай аснашчанасці і зладжаная арганізацыя вытворчага працэсу дазволяць дружнаму і вопытнаму калектыву кансервавага завода сабраць ураджай аператыўна і якасна.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У ліпені Белгідрамет папярэдзіў, што ўраджайнасць збожжавых сёлета чакаецца на 5 — 10% ніжэйшая за мінулагоднюю. Аналіз ходу ўборачнай у розных рэгіёнах краіны...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика