Свята трох Спасаў. 21.by

Свята трох Спасаў

14.08.2018 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Сёння ў праваслаўных вернікаў пачаўся Успенскі пост, устаноўлены з нагоды Успення Божай Маці. 

Успенскі пост дайшоў да нас са старажытных часоў хрысціянства. Свяціцель Леў I Вялікі, папа рымскі, які жыў у 400 гадах, пісаў: “Царкоўныя пасты размеркаваны ў годзе так, што для кожнага часу прадпісаны свой асаблівы закон устрымання. Так, для вясны – вялікі пост, для лета – Пятроў, для восені – успенскі, для зімы – калядны. 

Гэта адзін з чатырох шматдзённых пастоў царкоўнага года, які доўжыцца на працягу двух тыдняў – з 14 па 27 жніўня і заканчваецца святам Успення Прасвятой Багародзіцы. Няма богаслужэння, няма малітвы, дзе б царква сваіх прашэнняў не мацавала імем і малітвамі Прасвятой Уладычыцы, заступніцы і малітоўніцы за ўсіх людзей перад сваім Сынам. Слова “ўспенне” азначае пагружэнне ў сон – ціхі, спакойны адыход у вечнасць. Менавіта таму смерць Божай Маці царква і называе ўспеннем, бо Яна “як бы сном на малы час заснула і, як ад сну, устала”. Свята ўспення называюць вялікім, адным з дванаццаці галоўных свят у царкоўным годзе, таму што ў гэты дзень “Сам Выратавальнік ва ўсёй славе сваёй сустрэў і пасяліў Маці Сваю з Сабой”. Падзеяй успення Багародзіцы царква навучае, што смерць не ёсць канец нашага жыцця, а толькі пераход ад зямлі да неба, ад разбурэння – да вечнай бессмяротнасці.

Па сваёй строгасці Успенскі пост прыраўноўваецца да Вялікага паста. Тым не менш, ён лічыцца самым лёгкім і прыемным, таму што ёсць шмат свежай агародніны. Аднак праваслаўная царква ўсё ж звяртае большую ўвагу не толькі на ўстрыманне ад скаромнай ежы, бо да цялесных абмежаванняў неабходна далучыць і духоўныя: пастарацца пазбягаць шумных забаў, не сварыцца.

На працягу Успенскага посту адзначаюцца тры святы, прысвечаныя Спасу – Ісусу Хрысту і Прасвятой Багародзіцы. Святкаванне ўстаноўлена з нагоды прадвесцяў ад ікон Выратавальніка, Багародзіцы і Святога Крыжа падчас баёў святога князя Андрэя Багалюбскага з волжскімі балгарамі ў 1164 годзе.

14 жніўня, у дзень паходжання Жыватворнага Крыжа Гасподняга – першы Спас, які называюць яшчэ мокрым Спасам, бо асвячаецца вада, дзе купаюцца не толькі самі людзі, але і хатняя жывёла, у прыватнасці, коні. Лічыцца, што вада зберажэ скаціну ад уздзеяння ўсякай нячыстай сілы. Таксама гэты дзень называюць мядовым Спасам, бо адбываецца і асвячэнне мёду. З першым Спасам супадае і дзень памяці Святых старазапаветных пакутнікаў Макавеяў. У народзе лічылі, што на першы Спас гаворыць пра сябе восень: адлятаюць ластаўкі і стрыжы, пачынаюцца халодныя ранішнія росы.

Другі Спас адзначаецца 19 жніўня, у дзень Праабражэння Гасподняга, і называецца ён яблычным Спасам.

А вось трэці Спас называюць хлебным Спасам і святкуецца ён 29 жніўня, на наступны дзень пасля Успення Прасвятой Багародзіцы.

Наш кар

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння ў праваслаўных вернікаў пачаўся Успенскі пост, устаноўлены з нагоды Успення Божай Маці.  Успенскі пост дайшоў да нас са старажытных часоў хрысціянства....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика