Пра парадак дбаюць і даходы маюць. 21.by

Пра парадак дбаюць і даходы маюць

14.08.2018 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Тое, што з адходаў пры рацыянальным падыходзе можна атрымаць даходы, ведаюць усе, а вось камунальнікі займаюцца гэтым па прафесіянальным абавязку.

Штодня на раён выязджаюць 15 спецыялізаваных машын для збору смецця. У сярэднім за месяц на міні-палігоны каля вёсак Монькі, Пятрова, Ганчары, Клерымонты выгружаецца каля 1800 тон разнастайных адходаў. Работа камунальнай службы нярэдка ўскладняецца тым, што некаторыя грамадзяне выкідаюць непатрэбныя буйнагабарытныя рэчы: будаўнічыя матэрыялы, старую мэблю, халадзільнікі, пральныя машыны. Нават у нашай газеце не раз пісалася пра тое, што для іх вывазу неабходна заказваць асобны транспарт. Аднак людзям па-ранейшаму абы непатрэбнае вывезці з дому, кінуць, а там хай работнікі жылкамунгаса што хочуць, тое з ім і робяць. У выніку – каля пляцовак з кантэйнерам для смецця ўтвараюцца стыхійныя звалкі, якія не толькі абражаюць вока, але і наносяць шкоду прыродзе, здароўю чалавека.

Участку ачысткі ЖЭУ РУП “Валожынскі жылкамунгас” даведзены план па здачы наступных відаў адходаў: шклабой, макулатура, палімеры, складаная бытавая тэхніка, адпрацаваныя змазачныя матэрыялы, шыны, якія перапрацоўваюцца і набываюць “другое” жыццё. Як паведаміла начальнік участка Людміла Іосіфаўна Жаўтко, сёлета ім даведзены план сабраць 995,8 тоны другаснай сыравіны. На сёння трэць задання выканана. Найлепш справы ідуць па здачы шклабою і шын.

Алена ЗБІРЭНКА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тое, што з адходаў пры рацыянальным падыходзе можна атрымаць даходы, ведаюць усе, а вось камунальнікі займаюцца гэтым па прафесіянальным абавязку. Штодня на раён...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика