Как отпраздновали День Давид-Городка. 21.by

Как отпраздновали День Давид-Городка

21.08.2018 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

IMG_1918

У нядзелю 19 жніўня ў Давыд-Гарадку адзначылі Дзень горада. Гулянне прайшло ў гарадскім скверы, які асабліва ўпрыгожыў горад Давыда пасля мінулагодняга фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2017”.

Пачалася святочная праграма тэатралізаваным пралогам “Князь Давыд” і інсцэніроўкай давыд-гарадоцкага кірмашу ў выкананні ўдзельнікаў народнага драматычнага тэатра “Вестники” Столінскага гарадскога дома культуры. Гасцей пачаставалі духмяным караваем.

Адкрыў свята і павіншаваў жыхароў і гасцей горада старшыня Давыд-Гарадоцкага гарадскога выканаўчага камітэта Вячаслаў Васільевіч Стаднік.

– Наш горад славіцца сваёй гісторыяй, традыцыямі, а асабліва працавітымі, таленавітымі і гасціннымі людзьмі, – адзначыў Вячаслаў Васільевіч. – І сённяшняе свята – гэта даніна  продкам, якія будавалі горад і завяшчалі яго берагчы.

Кожны жыхар на сваім рабочым месцы ўпісвае ў біяграфію Давыд-Гарадка свой радок.

Вячаслаў Васільевіч Стаднік падзякаваў жыхарам за ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё горада і ўручыў шэраг узнагарод.

Найперш з рук старшыні гарвыканкама атрымала ордэн Маці Навумовіч Валянціна Васільеўна.

За шматгадовую добрасумленную працу і ў сувязі з Днём горада Ганаровымі граматамі Давыд-Гарадоцкага гарадскога выканаўчага камітэта ўзнагароджаны Стахейчук Мікалай Васільевіч – настаўнік агульнатэхнічных дысцыплін і працы сярэдняй школы № 1, Басавец Генадзь Рыгоравіч – настаўнік гісторыі сярэдняй школы № 2, Куніцкі Аляксандр Паўлавіч – загадчык гаспадаркі Давыд-Гарадоцкай бальніцы, Майсюк  Наталля Міхайлаўна – выхавальнік Давыд-Гарадоцкага ясляў-садка, Пашакінскайтэ Таццяна Валянцінаўна – майстар вытворчага ўчастка ААТ «Давыд-Гарадоцкі электрамеханічны завод», Палукошка Вольга Якаўлеўна – кандытар філіяла «Давыд-Гарадоцкі хлебазавод» ААТ «Берасцейскі пекар», Пашкевіч Людміла Аляксандраўна – прыбіральшчык памяшканняў Давыд-Гарадоцкага ўчастка ВУ «Пінскгаз», Коўка Міхаіл Васільевіч – начальнік варты пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 2 Столінскага РАНС, Прыка Міхаіл Яўстаф’евіч – майстар па добраўпарадкаванні і азеляненні цэха г. Давыд-Гарадка КУШВП «Столінская ЖКГ», Майсюк Уладзімір Фёдаравіч – бухгалтар ДЛГУ «Палескі лясгас», Драня Міхаіл Васільевіч – настаўнік па класу гітары Давыд-Гарадоцкай дзіцячай школы мастацтваў, Петрусевіч Іна Мікалаеўна – педагог дадатковай адукацыі Давыд-Гарадоцкага цэнтра дзіцячай творчасці, Муха Рыгор Аляксандравіч – участковы інспектар міліцыі.

За вернасць воінскаму абавязку удзячнасцю ўспомнілі воінаў-інтэрнацыяналістаў. З Давыд-Гарадка пекла вайны ў Афганістане прайшлі Іван Паўлавіч Валадзько, Мікалай Уладзіміравіч Капліч, Васіль Уладзіміравіч Кецька, Леанід Мікалаевіч Кузьміч, Мікалай Аляксандравіч Матусевіч, Васіль Іванавіч Майсюк-Дранько, Павел Аляксеевіч Арлянін, Аляксей Іванавіч Раўкач, Канстанцін Васільевіч Петрусевіч, Віктар Уладзіміравіч Семянюк, Юрый Іванавіч Савіч, Сяргей Мікалаевіч Шамрыла. Ад імя баявога братэрства гараджан вітаў Васіль Іванавіч Майсюк-Дранько.

Адметнай падзеяй стала ўручэнне пасведчання “Ганаровы грамадзянін Давыд-Гарадка” Георгію Васільевічу Марчуку, знакамітаму ўраджэнцу горада.

Георгій Марчук адзначыў, што для яго няма нічога даражэй за сваю вуліцу, сям’ю, родны горад. І сёння ён адчуў цеплыню і радасць за гэтае святое месца на зямлі, за людзей, якія ўпрыгожваюць яго сваімі справамі.

Прывітаў гарадчукоў і Мікалай Котаў – фалькларыст, культуролаг, чыё імя таксама добра вядома на Століншчыне. Мікалай Конанавіч уручыў дырэктару Дома культуры Міхаілу Шыкунцу Ганаровую грамату Беларускага фонду культуры за шматгадовую плённую дзейнасць па падтрымцы і папулярызацыі народнага мастацтва і рэгіянальных традыцый.

З нагоды свята горада даніну павагі і каштоўныя падарункі атрымалі  самы сталы жыхар – ветэран Вялікай Айчыннай вайны Дзісь Міхаіл Паўлавіч, Галавач Любоў Рыгораўна, якая адпрацавала 45 гадоў інспектарам па кадрах ва ўстанове аховы здароўя.

На сцэне віталі маладыя  сем’і Яўгена і Алесі Сыса, у якіх нарадзіўся сын Арцём – самы юны жыхар горада, Аляксандра і Ганны Пашкевічаў, у якіх нарадзілася трэцяе дзіця – дачушка Карына.

Пашану атрымалі залатыя юбіляры сумеснага жыцця Васіль Іванавіч і Ганна Іванаўна Казёлка, Віталь Уладзіміравіч і Вера Лявонцьеўна Шынкарэвіч, якія адзначылі сярэбранае вяселле, Рыгор Трафімавіч і Надзея Піліпаўна Басавец, якія жывуць у пары 60 гадоў.

Напярэдадні Дня горада прайшоў фестываль-конкурс добраўпарадкавання тэрыторый і прыватных сядзіб «Фарбы Давыд-Гарадка». Каштоўнымі падарункамі ўзнагароджаны філіял ААТ «Берасцейскі пекар» Давыд-Гарадоцкі хлебазавод (дырэктар Леанавец Сяргей Васільевіч); ПГУП «Палескія вострыя прыправы» (кіраўнік Быба Сяргей Міхайлавіч); Давыд-Гарадоцкі яслі-сад № 1 (загадчык Галавач Наталля Юр’еўна); ААТ «Давыд-Гарадоцкі электрамеханічны завод» (дырэктар Эдуард Мікалаевіч Сцяпура).

У конкурсе выстаў, прысвечаных Году малой радзімы, першае месца прысуджана сярэдняй школе № 2, другое – гарадскому Дому культуры, трэцяе месца – ААТ «Давыд-Гарадоцкі электрамеханічны завод».

За лепшае добраўпарадкаванне тэрыторыі прадпрыемстваў, арганізацый, гандлёвых кропак каштоўныя падарункі атрымалі ўчастак ВУ «Пінскгаз» (начальнік Тукін Рыгор Аляксандравіч), яслі-сад № 2 (загадчык Місюра Ірына Аляксандраўна), сярэдняя школа № 1 (дырэктар Хілінская Валянціна Рыгораўна), магазін № 8 «Давыдаўскі», кафэ «Купецкае», кафэ «Палессе», магазін «Караван».

У намінацыі “Лепшае кветкавае афармленне прылеглай тэрыторыі” каштоўнымі падарункамі заахвочаны сям’і:  Дранцоў Аляксандра Мікалаевіча і Юеіі Мікалаеўны (вул. Калініна, 130); Жаруноў Віталя Мікалаевіча і Вольгі Антонаўны (вул. Савецкая, 8/1);  Кулагаў Аляксандра Вячаслававіча і Аксаны Іванаўны (вул. Талстога, 41); Рымараў Мікалая Міхайлавіча і Валянціны Мікалаеўны (вул. Карбышава, 2).

Сваіх памочнікаў – паштовых работнікаў – заахвоціла і раённая газета “Навіны Палесся”. Калектыву аддзялення сувязі Давыд-Гарадок уручаны падзячны ліст і грашовая прэмія.

У святочнай канцэртнай праграме прагучалі песні ў выкананні народнага аматарскага аб’яднання “Прамень” і ўдзельнікаў аматарскай творчасці Давыд-Гарадоцкага ГДК, народнага фальклорнага калектыву “Церабяжоўскія харашухі”, былі выкананны танцавальныя нумары выхаванцамі цэнтра дзіцячай творчасці і дзіцячых садкоў Давыд-Гарадка.

Сваю праграму “Дранікі-бульбянікі” паказалі Мікалай Котаў і народны фальклорны гурт «Спасаўка» Чэрніцкага сельскага дома культуры Жыткавіцкага раёна. Калектыў дзяліўся сваёй творчасцю, а побач выпякаліся дранікі, якімі частавалі гасцей свята.

Нямала цікаўных сабрала спартыўная пляцоўка вулічных заняткаў спартыўнымі практыкаваннямі. Усю плошчу Давыда занялі дзіцячыя атракцыёны. Працавалі прыватныя гандлёвыя палаткі з сувенірамі, прахаладжальнымі напіткамі і марожаным.

Завяршылася свята фестывалем фарбаў.

Галіна ГАШЧУК

Фота аўтара

IMG_1924
IMG_1945
IMG_1946
IMG_1952
IMG_1963
IMG_1976
IMG_1993
IMG_2004
IMG_2012
IMG_2038
IMG_2056
IMG_2073
IMG_2104
IMG_2121
IMG_2153
IMG_2160
IMG_2180
IMG_2226

Фото Галины ГАЩУК 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У нядзелю 19 жніўня ў Давыд-Гарадку адзначылі Дзень горада. Гулянне прайшло ў гарадскім скверы, які асабліва ўпрыгожыў горад Давыда пасля
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика