26 жніўня 2018 года ў в. Асавая адбудзецца раённае свята працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2018”. 21.by

26 жніўня 2018 года ў в. Асавая адбудзецца раённае свята працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2018”

21.08.2018 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 

ef53d18ea3f2390ab2b101ee9426bf01_XL
У праграме – святочны «Дажыначны кірмаш» з выставай сельскагаспадарчай тэхнікі і выстаўкай караваяў гаспадарак Столінскага раёна; тэматычныя падворкі сельсаветаў «Добрыя суседзі» (народныя промыслы, забаўляльныя праграмы, стравы нацыянальнай кухні); выстаўка-продаж вырабаў дэкаратыўна-прыкладной творчасці народных майстроў «Вясковыя фарбы» і тавараў прамысловых прадпрыемстваў раёна; літаратурныя выстаўкі, віктарыны, латарэі, конкурсы; дзіцячыя атракцыёны; святочны гандаль.

У рамках раённых дажынак адбудзецца агляд-конкурс на лепшую кампазіцыю з саломы сярод сельскагаспадарчых арганізацый Століншчыны.

Цэнтральнай падзеяй свята стане цырымонія ўзнагароджання пераможцаў раённага спаборніцтва па ўборцы ўраджаю і ўшанаванне з нагоды свята вёсак Відзіборскага сельсавета «Людзі працы – гонар нашага краю».

У канцэрце «Песня і праца рады спаткацца» прымуць удзел заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь інструментальны ансамбль «Брыз» Столінскай ДШМ, творчыя калектывы раёна і ўдзельнікі аматарскай творчасці Асаўскога сельскага дома культуры.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
  У праграме – святочны «Дажыначны кірмаш» з выставай сельскагаспадарчай тэхнікі і выстаўкай караваяў гаспадарак Столінскага раёна; тэматычныя падворкі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика