На старт выклікаюцца кацельні. 21.by

На старт выклікаюцца кацельні

17.09.2018 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

  Верасень хоць і радуе нас па-летняму цёплым надвор’ем, аднак забывацца пра набліжэнне ацяпляльнага сезона нельга. Як паведаміла кіраўніцтва РУП “Валожынскі жылкамунгас”, пераважная большасць аб’ектаў да зімы падрыхтавана, але на дадзены момант два пашпарты гатоўнасці не атрыманы.

  Энерганаглядам прызнана, што кацельня па вуліцы Чапаева ў Валожыне не гатова да эксплуатацыі па прычыне рамонту труб цеплатрасы, а цэнтральная кацельня – з-за падключэння часткі жылфонду да гарачага водазабеспячэння. Камунальнікі запэўніваюць, што ў самы бліжэйшы час становішча будзе выпраўлена, і цеплагаспадарка раёна (а гэта 33 кацельні) адрапартуе аб 100-працэнтнай гатоўнасці.

  Прафілактычныя работы прайшлі летам на ўсіх кацельнях. Значна мадэрнізаваліся аб’екты падачы цяпла да пяршайскай бальніцы і ў будынак Ракаўскай сярэдняй школы. За бюджэтныя сродкі ў Пяршаях стары кацёл заменены на больш эканамічны. А ў Ракаве цяпло будзе падавацца ў аўтаматычным рэжыме, без выкарыстання працы качагараў. Асноўным палівам стануць пялеты. Гэта сучаснае абсталяванне прадпрыемства цалкам аплаціла з уласнай кішэні, патраціўшы 70000 рублёў.

Алена ЗБІРЭНКА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
     Верасень хоць і радуе нас па-летняму цёплым надвор’ем, аднак забывацца пра набліжэнне ацяпляльнага сезона нельга. Як паведаміла кіраўніцтва РУП “Валожынскі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика