На абвешчаны абласны літаратурны конкурс прымаюцца вершы маладых паэтаў на беларускай мове. 21.by

На абвешчаны абласны літаратурны конкурс прымаюцца вершы маладых паэтаў на беларускай мове

09.10.2018 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

>

Брэсцкае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі праводзіць абласны літаратурны конкурс «Пачынаецца ўсё з любві…», прысвечаны 70-годдзю з дня нараджэння паэтэсы Яўгеніі Янішчыц.

перо чернильница

ПАЛАЖЭННЕ
аб правядзенні абласнога літаратурнага конкурса
Пачынаецца ўсё з любві…”,
прысвечанага 70-годдзю
з Дня нараджэння паэтэсы Яўгеніі Янішчыц.

1. Мэты і задачы конкурсу:

  • Пошук маладых таленавітых паэтаў, якія пішуць на беларускай мове.
  • Захаванне лепшых традыцый беларускай літаратуры, пераемнасці пакаленняў і развіцця нацыянальнай культуры.
  • Выхаванне ў маладога пакалення пачуцця любові да роднага слова,   патрыятызму.
  • Ушанаванне памяцці знакамітай паэтэсы Яўгеніі Янішчыц.

2. Арганізатар конкурсу:

  •  Брэсцкае абласное аддзяленне ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.

3. Умовы конкурсу:

  • Конкурс праводзіцца ў двух узроставых катэгорыях: моладзь ад 18 да 30 гадоў і дарослыя ад 30 да 40 гадоў.
  • У конкурсе не маюць права ўдзельнічаць прафесійныя літаратары, члены пісьменніцкіх саюзаў.
  • На конкурс прымаюцца вершы на беларускай мове ўласнага сачынення.
  • Колькасць вершаў, якія падаюцца на конкурс: не меней дзесяці і не больш дваццаці.
  • Тэматыка твораў вольная.

Творы  з усімі кантактнымі дадзенымі, біяграфіяй канкурсанта, дасылаюцца на адрас: 224013 г. Брэст, пр-т Машэрава 75/1, к. 605.

Заяўкі прымаюцца з да 1 снежня 2018 года.

Працы, прадстаўленыя на конкурс, не вяртаюцца і не рэцэнзуюцца.

4. Вызначэнне пераможцаў, узнагароджанне:

  • У кожнай узроставай катэгорыі  прафесійнае журы вызначае трох пераможцаў: першае, другое, трэцяе месца.
  • Лепшыя працы будуць адзначаны дыпломамі, прызамі.
  • Пераможцы атрымаюць запрашэнне на  свята “Мой Сусвет – кніга” Брэсцкага абласнога аддзялення СПБ, дзе змогуць прадэкламаваць свае вершы.
  • Лепшыя творы будуць апублікаваны на старонках альманаха “Берасцейская Скарбніца-2019”.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
> Брэсцкае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі праводзіць абласны літаратурны конкурс «Пачынаецца ўсё з любві…», прысвечаны 70-годдзю з дня...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика