Вучні і выкладчыкі дзіцячай школы мастацтваў г.Кіраўска дастойна выступілі ў міжнародным праекце. 21.by

Вучні і выкладчыкі дзіцячай школы мастацтваў г.Кіраўска дастойна выступілі ў міжнародным праекце

12.10.2018 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


У Магілёве адбыўся І Рэспубліканскі конкурс тэатралаў, тэатраў мод і выканаўцаў інструментальнай музыкі Міжнароднага шматжанравага фестывальнага праекта «Звездочет». У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі нашага раёна — вучні і выкладчыкі дзіцячай школы мастацтваў г.Кіраўска — і, трэба адзначыць, выступілі дастойна.
Ігар Урбановіч быў узнагароджаны Дыпломам І ступені ў намінацыі «Інструментальная музыка. Народныя інструменты. Сола 10-11 год» (клас настаўніка В.Я.Басалыга, канцэртмайстар Д.У.Барэйша).
Аляксандра Кузьміна была ўзнагароджана Дыпломам лаўрэата ІІІ ступені ў намінацыі «Інструментальная музыка. Народныя інструменты. Сола 8-9 год» (клас настаўніка К.А.Палішчук, канцэртмайстар Д.У.Барэйша).
Выкладчык К.А.Палішчук адзначана падзякай за высокі прафесійны ўзровень пры падрыхтоўцы выхаванцаў для выступлення ў межах тэатральна-інструментальнага конкурснага этапу. «Звездочет ART».
Арганізатары конкурсу — аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага гарвыканкама, гарадскія арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын” і “БРСМ”, Прадзюсерскі цэнтр «Звездочет».

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Магілёве адбыўся І Рэспубліканскі конкурс тэатралаў, тэатраў мод і выканаўцаў інструментальнай музыкі Міжнароднага шматжанравага фестывальнага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика